«Цімкавіцкія вытокі»: свята літаратуры, музыкі і жаночага голасу

20 чэрвеня ў аграгарадку Цімкавічы адбыўся юбілейны, пяты па ліку, літаратурна-музычны фестываль «Цімкавіцкія вытокі». Мерапрыемства было прымеркавана да 126-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага, а таксама прайшло пад знакам Года беларускай жанчыны.

Для гасцей свята было арганізавана шмат разнастайных пляцовак, да якіх далучыліся і бібліятэкі раёна.

Адметнай кропкай стала праца Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйка, якая стварыла маляўнічую фотазону «Беларуская жанчына – кветка на старонках часу». Атмасфера кутка дазволіла ўсім ахвотным зрабіць яркія здымкі на памяць.

Свае цікавыя лакацыі прадставілі і іншыя бібліятэкі. Браткаўская і Вялікараеўская бібліятэкі-клубы арганізавалі інтэрактыўную пляцоўку пад назвай «З бабулінага куфэрка», прысвечаную Году беларускай жанчыны. Тут усе жадаючыя маглі прымераць розныя платкі, даведацца пра спосабы іх завязвання і ўзгадаць народныя традыцыі. А для самых актыўных працавала віктарына, а ў чароўнай казачнай скрынцы можна было выцягнуць прыемны прыз на памяць.

Цімкавіцкая сельская бібліятэка таксама парадавала гасцей прэзентацыяй кнігі «Голас Ірынкі», аўтарам якой выступіла мясцовы бібліятэкар Ірына Шкуцько. Кніга ўяўляе сабой мастацка-дакументальны цыкл апавяданняў. Асаблівасць выдання ў тым, што ў ім пераплятаюцца два погляды на жыццё: вачыма маленькай Ірынкі і дарослай Ірыны Яўгенаўны. Праз успаміны і гісторыю свайго роду аўтар кранальна расказвае пра традыцыі мясцовасці, захоўваючы памяць для нашчадкаў.

  • Related Posts

    О безопасности, финансах и дисциплине — на методическом дне библиотекарей
    • 24 сентября, 2026

    24 сентября на методическом дне библиотечных работников Копыльского района, прошедшем в рамках Единого дня безопасности, состоялся насыщенный и полезный диалог сразу с несколькими компетентными специалистами. Первым перед собравшимися выступил заместитель…

    Читать далее
    «Збожжа мудрасці: ад каласка да кнігі»: Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка на абласных «Дажынках-2026»
    • 18 сентября, 2026

    Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя Анатоля Астрэйкі прыняла ўдзел у абласным фестывалі працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2026». На інтэрактыўнай пляцоўцы «Збожжа мудрасці: ад каласка да кнігі» госці знаёміліся з лёсам знакамітых жанчын…

    Читать далее