Жаночы твар Копыльшчыны: бібліятэка, музей і ДШМ стварылі пляцоўку ў Маладзечне.

13 и 14 чэрвеня Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя А. Астрэйкі прыняла удзел у XXV юбілейным Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2026». На мерапрыемстве была прадстаўлена аб’яднаная інтэрактыўная пляцоўка Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі, раённага краязнаўчага музея і дзіцячай школы мастацтваў. Пад адным небам яны распавялі гісторыю пра жанчын Капыльшчыны – тых, хто ваяваў, тых, хто вучыў, і тых, хто сваімі рукамі ствараў культуру.

Уваход на пляцоўку сустракаў незвычайнай галерэяй. Краязнаўчы музей выставіў на мальбертах партрэты жанчын-капылянак – удзельніц Вялікай Айчыннай вайны. Кожны твар – гэта асобны лёс, подзвіг і памяць.

Побач размясцілася экспазіцыя дзіцячай школы мастацтваў – партрэты настаўнікаў школы. Аўтар гэтых работ – выкладчыца школы Святлана Семашко, якая пэндзлем перадала цяпло і мудрасць сваіх калег.

Бібліятэчная інсталяцыя: «Беларуская жанчына — кветка на старонках часу»

Падрыхтавана Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкай. Наведвальнікі знайшлі матэрыялы пра славутых жанчын Капыльшчыны.

Каб госці не проста глядзелі, а ўдзельнічалі, бібліятэкары падрыхтавалі займальную праграму.

  • Related Posts

    Библиотеки Копыльщины принимают юных гостей
    • 2 ноября, 2026

    Копыльскую районную центральную библиотеку им. А. Астрейко посетили учащиеся 3-го класса гимназии № 1 г. Копыля. Для ребят провели экскурсию по библиотеке. Заведующая отделом обслуживания и информации рассказала юным гостям…

    Читать далее
    Право знать: в библиотеке обсудили, как работать без нарушений
    • 29 октября, 2026

    В нашей библиотеке прошёл круглый стол о правовых аспектах работы. Собрались специалисты библиотек района и сотрудники Копыльской районной центральной библиотеки им. А. Астрейко — говорили о том, что каждый день…

    Читать далее