Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя Анатоля Астрэйкі прыняла ўдзел у абласным фестывалі працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2026». На інтэрактыўнай пляцоўцы «Збожжа мудрасці: ад каласка да кнігі» госці знаёміліся з лёсам знакамітых жанчын Капыльшчыны і рабілі памятнае фота.

Асаблівую цікавасць выклікаў «Вянок пажаданняў»: удзельнікі пісалі словы падзякі на кветках і прымацоўвалі іх да каравая. Дзяцям прапанавалі гульні «Ад зярнятка да каравая» і пазл «Коля і Поля».


За ўдзел усе атрымлівалі закладкі «Дажынкі-2026» з лозунгам «Збяры свой ураджай мудрасці — чытай кнігі!». Свята яшчэ раз паказала: хлеб і кніга — два багацці, якія трымаюць родную зямлю.



18.09.2026 г. Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка ім. А. Астрэйка запрашае на інтэрактыўную пляцоўку «Збожжа мудрасці: ад каласка да кнігі», прысвечаную Году беларускай жанчыны.

Вы зможаце наведаць фотазону «Беларуская жанчына — кветка на старонках часу», пазнаёміцца з гісторыямі знакамітых жанчын і кнігамі пра родную зямлю, хлеб і ўраджай. Для дзяцей падрыхтаваны гульні «Ад зярнятка да каравая» і разам створым «Вянок пажаданняў».


