Сардэчна запрашаем на нашу інтэрактыўную пляцоўку «Беларуская жанчына на старонках часу», якая будзе працаваць у Дзень Незалежнасці!
Вас чакае:
– Фотазона «Беларуская жанчына на старонках часу»
– Інтэрактыўная выстава «З бабулінага куфэрка»: унікальная магчымасць прымераць сапраўдныя беларускія хусткі
– Займальная краязнаўчая віктарына з прызамі, якія можна будзе атрымаць з імправізаванай «скарбонкі».
Мерапрыемства накіравана на захаванне традыцый і стварэнне святочнай атмасферы для ўсіх гасцей горада. Запрашаем да ўдзелу!


