Дземідовіч Алесь (Аляксандр) Піліпавіч (23.04.1897 —  5 .11.1965) – савецкі, татарскі і беларускі аграном-селекцыянер, беларускі грамадскі дзеяч, паэт. Доктар сельскагаспадарчых навук (1949), прафесар (1950).

Нарадзіўся 23 красавіка 1897 года ў мястэчку Капыль Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер –  г.Капыль Мінскай  вобласці.

У 1925 годзе Алесь Дземідовіч скончыў Горацкі сельскагаспадарчы нстытут. Уваходзіў у склад Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ).

У 1916 г. прызваны ў царскую армію. 3 1917 г. працаваў ва Усерасійскім спажывецкім таварыстве ў Маскве, з 1919 г. — у Мінску. У 1921 г. быў арыштаваны. 3 1925 жыў у Горках, Лошыцы. Працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі, на бульбаводчай станцыі пад Мінскам, дзе ўпершыню ў 1929 г. правёў дослед па скрыжаванні бульбы.

А.Дземідовіч пісаў вершы (з 1916 г.), асобныя з іх надрукаваў у газеце «Дзянніца». Уваходзіў у Аршанскую філію «Маладняка». Зноў арыштаваны 19 ліпеня 1930 г. і асуджаны як «нацдэм» на 5 гадоў высылкі. А.Дземідовіч быў высланы ў Паволжа. 3 1931 г. працаваў у Казанскім сельскагаспадарчым інстытуце, быў загадчыкам кафедры плодаагародніцтва, у 1943—1945 гг. — дэкан плодаагародніннага факультэта. Працаваў таксама на Казанскай дзяржаўнай селекцыйнай станцыі. У 1934 г. умоўна-датэрмінова вызвалены ад пакарання. 3 1954 па 1965 г. працаваў загадчыкам кафедры батанікі і кормавытворчасці Казанскага ветэрынарнага інстытута імя М.Э.Баўмана.

Зрабіў значны ўклад у развіццё селекцыі і агратэхнікі сельскагаспадарчых культур. Вывеў шэраг агароднінньгх культур.

Пад навуковым кіраўніцтвам прафесара А.Дземідовіча было выканана каля 10 кандыдацкіх дысертацый.

Узнагароджаны медалямі, у тым ліку сярэбраным медалём ВДНГ СССР.