Малая радзіма ёсць ў кожнага з нас: горад, вёсачуа ці хутарок. Усе мы аднолькава любім той азіны куточак зямлі, дзе нарадзіліся, выраслі.
У жніўні ў бібліятэках раёна праходзіла акцыя «Капыльшчыны родны куток», прысвечаная Году малой радзімы.
Мерапрыемствы праходзілі не толькі ў бібліятэках, але і на святах вёсак. Цімкавіцкай сельскай бібліятэкай была прапанавана рэтра-выстава «Недалекае мінулае», у якой прадстаўлены фотаздымкі з жыцця вёскі. Кожны імкнуўся адшукаць на фотаздымках адшукаць сваіх родных, знаёмых.
Браткаўская бібліятэка-клуб падрыхтавала прэзентацыю краязнаўчых матэрыялў «Мой родны кут — мая старонка», праводзіла конкурсы, віктарыны. У бібліятэчнай экспазіцыі «Хвала рукам, што пахнуць хлебам», падрыхтавана Старыцкай сельскай знайшлі адлюстраванне таленты землякоў, а таксама можна было пазнаёміцца з літаратурнай пра родны край.
У паэтычнымі мікрафоне «Літаратурны салют любімаму гораду» паўдзельнічалі чытачы Капыльскаяй раённай цэнтральнай бібліятэкі. Аудыезапісы вершаў пра родны край размешчаны на сайце бібліятэкі ў рубрыцы «Паэтычнае слова аб Капыльшчыне».
Падведзены вынікі конкурса «Мяне натхняе родная зямля», за ходам якой можна было назіраць у сацыяльных сетках ВК, Інстаграм (работы ўдзельнікаў можна знайсці па #Родныя-мясціны, #Капыльшчына).
Пераможцамі сталі:
у намінацыі «Сэрцу мілая старонка»
— Вольга Барташэвіч (Слабадакучынская бібліятэка-клуб) і Паліна Саладуха (Капыльская дзіцячая бібліятэка).
у намінацыі «Колеры роднай зямлі «
Веста Шабуневіч (Капыльская дзіцячая бібліятэка) і Людміла Аляксандра Малочнікава (Слабадакучынская бібліятэка-клуб).
у намінацыі «І льецца радок пра родны куток» — Мікалай Коршак (Слабадакучынская бібліятэка-клуб).
Удзельнікі конкурса ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.
Віншуем ўдзельнікаў конкурса і жадаем творчага натхнення і здзяйснення задуманага.
У жніўні ў бібліятэках Капыльскага раёна праходзіць краязнаўчая акцыя “Капыльшчыны родны куток”, прысвечаная Году малой радзімы.
Запрашаем ўсіх жадаючых прыняць ўдзел у краязнаўчым конкурсе
“Мяне натхняе родная зямля”.
Конкурс праходзіць з 1 па 21 жніўня 2020 года.
Намінацыі конкурса:
“І льецца радок пра родны куток…” (вершы, песні);
“Колеры роднай зямлі” (малюнкі);
“Сэрцу мілая старонка” (фотаздымкі).
Далучайцеся! Дасылайце свае работы:вершы, малюнкі, фотаздымкі прысвечаныя родным мясцінам на электронную пошту: kopylbibl@mail.ru.
Пляцоўкамі для правядзення-конкурсу стануць акаўнты instagram “Kopul_library”, ВК «Капыльская раённая бібліятэка» і сайт ДУК «Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя Анатоля Астрэйкі».
Не забудзьце пазначыць сваю намінацыю, прозвішча, імя і назву работы.
Аўтары лепшых работ у кожнай намінацыі будуць узнагароджаны памятнымі прызамі.
Намінацыя “Колеры роднай зямлі”
Шабуневіч Веста “Крынічка”
Паліна Саладуха (Капыльская дзіцячая бібліятэка)
Намінацыя “І льецца радок пра родны куток…”
Мікалай Сцяпанавіч Іваноў верш «Вёска« (Слабадакучынская бібліятэка-клуб) 




















































