Падведзены вынікі конкурсу “Чытаем творы Кузьмы Чорнага”. Дапытлівыя і цікаўныя удзельнікі раскрылі для сябе старонкі з жыцця пісьменніка, пазнаёміліся з яго творчасцю. Усё гэта натхніла іх на напісанне вершаў, эсэ, прысвечаных К.Чорнаму, а ў малюнках удзельнікаў раскрыўся змест твораў пісьменніка. За лепшыя работы юныя чытачы бібліятэк раёна ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.




