«Сцежкамі Кузьмы Чорнага» віртуальнае літаратурнае падарожжа да 120-годдзя з дня нараджэння Кузьмы Чорнага

#Сцежкамі_КузьмыЧорнага

Працягваючы добрую традыцыю ўшанавання памяці нашых знакамітых землякоў, работы ў рамках праекта “Книга. Кисти. Карандаш” у гэтым годзе прысвечаны класіку беларускай літаратуры  — Кузьме Чорнаму. Сёлета спаўняецца 120 гадоў з дня яго нараджэння.

Вялікі талент – гэта заўсёды вялікія таямніцы. А таямніцы пачынаюцца з дзяцінства…Кузьма Чорны быў здольны хлопчык: граў на розных музычных інструментах, меў прыгожы голас, умеў цудоўна апавядаць розныя гісторыі, іграў у школьных спектаклях. Кузьма Чорны, быў не толькі пісьменнікам, але і спрабаваў сябе ў ролі мастака: ствараў ілюстрацыі да сваіх твораў.

Для творчага натхнення юных мастакоў Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў супрацоўнікамі Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А.Астрэйкі была падрыхтавана віртуальная кніжная выстава “Чытаем творы Чорнага “, якая дала магчымасць пазнаёміцца з творчасцю пісьменніка. Віртуальнае літаратурнае знаемства “Наш зямляк”  і відыёфільм  “Кузьма Чорны: злачынства і пакаранне беларускага Дастаеўскага” пазнаёмілі  з цікавымі фактамі з біяграфіі пісьменніка, а кіраўнік Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага Людміла Ніжэвіч падрыхтавала  віртуальную выставу фатаграфій тых мясцін Цімкавіч, дзе прайшло дзяцінства нашага знакамітага земляка.

Парадавалі цудоўнымі работамі юныя мастакі Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў: Меляшкевіч Антон «Старадаўняя алея»,  «Цуда-карані»; Рудакоўская Аліна «Хатка ў вёсцы»; Бондараў Уладзіслаў «Вясна ў Цімкавічах»; Краўцова Ганна «Кемлівы рыбак»; Мароцкая Алеся «Цімкавіцкая сакура»; Семашка Елізавета «Родныя прасторы Кузьмы Чорнага»; Сапожнікава Веста «Хата пад квітнеючай яблыняй»; Смаль Аляксандра «Карані»; Рымашэўская Дар’я «Бушылаўская крынічка»; Кісялёва Паліна «Калодзеж, калодзеж, дай вады напіцца».

Вялікі дзякуй мастакам і іх настаўнікам за старанне, уменне, творчае натхненне і пазітыўныя эмоцыі.

 

ДШМ аддзялення «Выяўленчае мастацтва», настаўніца Мароз М.А.

Работы вучняў 4 класа  :

 Рымашэўская Дар’я, «Бушылаўская крынічка», акварэль

Бушиловская криничка Римашевская Дарья

Сапожнікава Веста «Хата над квітнеючай яблыняй», акварэль

Дом под цветущей яблоней Сапожникова В.

 

 

Кісялёва Паліна «Калодзеж, калодзеж, дай вады напіцца», акварэль, графіка.

Колодец колодец дай воды напиться Киселева П

Смаль Аляксандра «Карані», акварэль

Корни Смаль Александра

 

ДШМ «Выяўленчае мастацтва» настаўніца Маліноўская А. А

Работы вучняў 2 класа . :

Краўцова Ганна, «Кемлівы рыбак», акварэль

Кемлівы рыбак Краўцова Ганна

Семашка Елізавета «Родныя прасторы Кузьмы Чорнага», акварэль

Родныя прасторы Семашка

Мароцкая Алеся «Цімкавіцкая сакура», акварэль

Цімкавійкая сакура Мароцкая А.

 

ДШМ «Выяўленчае мастацтва», настаўніца Швайбовіч С. К.

Работы вучняў 3 класа . :

Бондараў Уладзіслаў «Вясна ў Цімкавічах», пастэль

Старадаўняя алея Меляшкевіч

Рудакоўская Аліна «Хатка ў вёсцы», пастэль

Хатка ў вёсцы Рудакоўская

 

 

 

Меляшкевіч Антон «Цуда-карані», пастэль

Цуда карані Меляшкевіч

 

 

Меляшкевіч Антон «Старадаўняя алея», пастэль

Вясна ў Цімкавічах Бондараў У

  • Related Posts

    ЭКСКУРСИЯ В ПРАВОСЛАВНЫЙ ХРАМ.
    • 17 июля, 2026

     Сотрудничество Копыльской детской библиотеки с детским садом №3 г. Копыля в рамках духовно-нравственного воспитания продолжается. Была организована экскурсия, во время которой, малыши посетили Свято-Вознесенскую церковь. Настоятель храма протоиерей Сергий Чарный…

    Читать далее
    ИЩЕМ ТЕХ, КТО ВДОХНЕТ ЖИЗНЬ В НАШИ БИБЛИОТЕКИ!
    • 26 июня, 2026

    В библиотеках агрогородков Потейки и Жилихово нет сотрудников, а значит, нет новых мероприятий, нет живого общения и нет того самого библиотечного уюта. Мы ищем неравнодушных людей, которые захотят стать частью…

    Читать далее