Да 120 годдзя з дня нараджэння К.Чорнага

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні раённага літаратурнага конкурсу творчых работ
“Чытаем творы Кузьмы Чорнага”

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ:
1.1 Сапраўднае Палажэнне рэгламентуе статус і парадак правядзення раённага літаратурнага конкурса творчых работ (далей − Конкурс), патрабаванні да ўдзельнікаў і конкурсных работ, парадак прадастаўлення работ на Конкурс, тэрмін правядзення Конкурсу і дзейнічае да заканчэння Конкурсных мерапрыемстваў.
1.2 Арганізацыя і правядзенне конкурсу ажыццяўляецца Дзяржаўнай установай культуры “Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя Анатоля Астрэйкі” пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Капыльскага райвыканкама.
1.3 Інфармацыя аб правядзенні Конкурсу распаўсюджваецца праз сетку публічных бібліятэк Капыльскага раёна, размешчваецца на сайце http://kapyl.by і ў сацыяльнай сетцы “У кантакце” арганізатара конкурсу.
1.4 Конкурс праводзіцца з мэтай:
— пабуджэнне моладзі да вывучэння і чытання беларускіх класікаў, асабліва паглыбленаму вывучэнню жыцця і творчасці пісьменніка-земляка Кузьмы Чорнага
— прапаганда патрыятызму, любові і павагі да роднага краю праз літаратурную творчасць;
— пошук і падтрымка таленавітых аўтараў
— павышэнне ўзроўню цікавасці моладзі да літаратуры, заахвочванне да асабістай творчай дзейнасці

2. НАМІНАЦЫІ КОНКУРСА
2.1. Конкурс праводзіцца па творах Кузьмы Чорнага ў наступных намінацыях:
— “Ішоў наш край дарогамі вайны”: лепшае тэатралізаванае прадстаўленне (працягам да 15 хвілін);
— “Чытай сваё” (вершы, апавяданні – аб’ём не абмежаваны);
— “Чытаем творы Кузьмы Чорнага”. Лепшы буктрэйлер (відэаролік, працягам да 2-3 хвілін) ці лепшая прэзентацыя (зробленая ў POWER POINT);
— “Матывы роднай зямлі” лепшае эсэ (не болей 1 старонкі);
— “Творчасць класіка, натхняе” (лепшая ілюстрацыя).
2.2. Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна накіраваць заяўку з указаннем
імя і прозвішча аўтара ці ўдзельнікаў творчага калектыву, месца працы ці вучобы, назвы творчай работы.
2.3. Патрабаванні да афармлення Конкурсных работ: эсэ, вершаваны твор – папера стандартнага фармата А4 (210 х 297 мм), палі: левае – 30 мм, верхняе – 20 мм, правае – 15 мм, ніжняе – 20 мм, арыентацыя – кніжная, шрыфт: Times New Roman, памер шрыфта – 14, інтэрвал паміж радкоў – 1,15; выяўленчыя работы неабходна аформіць у рамку. Тэатралізаваныя прадстаўленні трэба зняць на відэакамеру ў фармаце MP4, AVI, 3GP. Заяўкі на удзел разам з творчымі работамі адсылаць ці прыносіць да 1 чэрвеня ў Капыльскую раённую цэнтральную бібліятэку імя А.Астрэйкі па адрасу: вул.Замкавая, 1а; e-mail: kopylbibl@mail.ru, тэлефон для даведак: 55-5-33; 54-7-85

3. АРГАНІЗАЦЫЯ КОНКУРСУ:
3.1. На Конкурс прымаецца не больш адной работы ад ўдзельніка ў кожнай намінацыі;
3.2. Конкурс праводзіцца ў адзін тур з 1 лютага да 1 чэрвеня 2020 года.
3.3. Кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем Конкурсу ажыццяўляе аргкамітэт, які вызначае тэрмін, умовы правядзення, склад журы, інфармуе ўдзельнікаў аб выніках. Аргкамітэт пакідае за сабой права на выкарыстанне і выданне матэрыялаў конкурсу.
3.4. Журы конкурсу фарміруецца аргкамітэтам. Журы самастойна вызначае колькасць пераможцаў конкурсу па намінацыях.

4. УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ
4.1. Удзельнікамі могуць быць асобныя грамадзяне, творчыя калектывы, навучэнцы ўстаноў адукацыі Капыльскага раёна.
4.2. Узрост удзельнікаў не абмежаваны.

5. ПАРАДАК ПАДВЯДЗЕННЯ ВЫНІКАЎ
5.1. Падвядзенне вынікаў адбудзецца ў ліпені 2020 года.
5.2. Аўтары твораў, прызнаных лепшымі, будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі сувенірамі.

ЗАЯЎКА
на ўдзел у раённым літаратурным конкурсе творчых работ
“Чытаем творы К.Чорнага”

1. Прозвішча________________________________________________
2. Уласнае імя________________________________________________
3. Імя па бацьку ___________________________________________
4. Творчы калектыў ________________________________________
_________________________________________________________
5. Дата наражэння_____________________________________________
6. Назва намінацыі ___________________________________________
7.Назва творчай работы_____________________________________
_________________________________________________________
8. Хатні адрас удзельніка конкурсу ______________________________
_________________________________________________________
9.Месца вучобы (работы) удзельніка конкурсу_____________ _________________________________________________________
10.Тэлефон удзельніка конкурсу _______________________________
11.Электронны адрас удзельніка конкурсу______________________

_______________ (дата)

  • Related Posts

    Районный творческий конкурс «В книжном царстве доброты»
    • 28 августа, 2025

    Положение о районном творческом конкурсе «В книжном царстве доброты» в рамках совместного проекта «Книга, кисти, карандаш…» государственного учреждения культуры «Копыльская районная центральная библиотека имени Анатолия Астрейко» и государственного учреждения образования…

    Читать далее
    Экскурс в историю местечка Тимковичи
    • 19 августа, 2025

    Тимковичскую сельскую библиотеку посетили учащиеся Быстрицкой сельской школы, для них был проведен экскурс в историю местечка Тимковичи.Библиотекари рассказали о богатой истории населенного пункта, о достопримечательностях, особое внимание уделили средней школе…

    Читать далее