Юбилей

ЮБІЛЕІ
герояў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, воінаў — інтэрнацыяналістаў

14 лютага – 105 год з дня нараджэння Наржымскага Уладзіміра Аляксандравіча, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца вёскі Цімкавічы (14. 02. 1915 – 17. 10. 1988)
Чэрвень — 110 год з дня нараджэння Жыжыка Івана Клеменцьевіча, аднаго з кіраўнікоў і арганізатараў партызанскага руху на Міншчыне, ураджэнца вёскі Навасёлкі Цімкавіцкага сельскага Савета (1910 – 12. 08. 1943)
9 чэрвеня — 115 год з дня нараджэння Емельянава Ніла Дзянісавіча, кіраўніка партызанскага руху, сакратара Капыльскага падпольнага райкома партыі ( 9.06. 1905 – 1988)
8 лістапада – 55 год з дня нараджэння Міхалковіча Генадзя Васільевіча, воіна –інтэрнацыяналіста, ураджэнца вёскі Мацкевічы Блеўчыцкага сельскага Савета (8. 11. 1965 – 15. 07. 1985)
10 снежня — 110 год з дня нараджэння Нячаева Арсена Аляксеевіча, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца вёскі Блеўчыцы (10. 12. 1910 – 7. 04. 1989)
24 снежня — 100 год з дня нараджэння Ляшчынскага Адама Браніслававіча, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца вёскі Якубавічы Капыльскага сельскага Савета (24. 12. 1920 – 8. 09. 2006)

ЮБІЛЕІ
Герояў Сацыялістычнай Працы

1 студзеня – 105 год з дня нараджэння Нікульскай Ганны Гаўрылаўны, Героя Сацыялістычнай Працы, жывёлавода племзавода імя Дзяржынскага (1. 01.1915 -)

ЮБІЛЕІ
навуковых дзеячаў

4 студзеня – 185 год з дня нараджэння Наркевіча-Ёдкі Вітольда Аляксандравіча, вядомага афтальмолага, ураджэнца вёскі Камсамольскае (4. 01. 1835 – 24. 11. 1924)
16 студзеня – 90 год з дня нараджэння Янушкі Анатоля Давыдавіча, вучонага-лесавода і эканаміста, ураджэнца вёскі Цялядавічы (16. 01. 1930)
8 красавіка — 70 год з дня нараджэння Кандраценкі Уладзіміра Сцяпанавіча, расійскага вучонага ў галіне тэхналогіі прэцэзійнай апрацоўкі шматфункцыянальных матэрыялаў, доктара тэхнічных навук, прафесара, акадэміка Акадэміі інжынерных навук, ураджэнца вёскі Слабодка Стаўбцоўскага раёна, дзіцячыя і юнацкія гады якога прайшлі на Капыльшчыне, скончыў СШ №2 г. Капыля (8.04. 1950)
13 красавіка — 65 год з дня нараджэння Шаціла Яраслава Сяргеевіча, расійскага вучонага ў галіне эксплуатацыі ракетнай тэхнікі і выкарыстання інфармацыйных тэхналогій, ураджэнца г. Капыля (13. 04. 1955)
15 красавіка — 115 год з дня нараджэння Гурвіча Наума Лазаравіча, доктара медыцынскіх навук, заснавальніка тэорыі фібрыляцыі і дэфібрыляцыі сэрца, ураджэнца вёскі Цімкавічы (15. 04. 1905 -25. 02. 1981)
4 чэрвеня — 115 год з дня нараджэння Гурскага Мікалая Іванавіча, беларускага мовазнаўцы, ураджэнца вёскі Лугавая Бабаўнянскага сельскага Савета (4. 06. 1905 – 5. 07. 1972)
20 ліпеня- 105 год з дня нараджэння Багдановіча Міхаіла Мітрафанавіча, савецкага і расійскага вучонага ў галіне гіграскапічных і навігацыйных прыбораў, доктара тэхнічных навук, прафесара, ураджэнца г. Капыля (20. 07.1915 — 13. 02. 1984)
11 жніўня — 115 год з дня нараджэння Скрыгана Аляксандра Іосіфавіча, беларускага хіміка, доктара хімічных навук, прафесара, ураджэнца вёскі Труханавічы Грозаўскага сельскага Савета (11. 08. 1905 -28. 08. 1981)
12 жніўня — 60 год з дня нараджэння Карпілені Мікалая Васільевіча, расійскага вучонага ў галіне ваеннай бяспекі, ураджэнца вёскі Дзярэчына Блеўчыцкага сельскага Савета (12. 08. 1960)
13 кастрычніка – 195 год з дня нараджэння Красоўскага Людвіга Якаўлевіча, расійскага вучонага і ўрача — практыка ў галіне інфекцыйных хвароб і эпідэміялогіі, ураджэнца вёскі Грозава (12. 10. 1825 – 28. 01. 1906)
31 кастрычніка — 130 год з дня нараджэння Бельскага Фамы Антонавіча, літаратуразнаўцы, прафесара, ураджэнца вёскі Цімкавічы (31.10. 1890 – 2. 03. 1952)
15 снежня — 110 год з дня нараджэння Далгіна Ісаака Маркавіча, доктара геаграфічных навук, ураджэнца вёскі Цімкавічы (15.12.1910 -21. 06. 1988)

ЮБІЛЕІ
паэтаў, пісьменнікаў, дзеячаў мастацтва, служыцелей царквы

22 лютага — 100 год з дня нараджэння Коршака Аляксея Ігнатавіча, беларускага паэта, ураджэнца вёскі Закопанка Доктаравіцкага сельскага Савета (22. 02. 1920 – 27. 02. 1945)
23 сакавіка — 125 год з дня нараджэння Сташэўскага Васіля Пятровіча, беларускага пісьменніка, ураджэнца вёскі Лугавая Бабаўнянскага сельскага Савета (23. 03. 1895 – 29. 10. 1937)
23 красавіка — 90 год з дня нараджэння Шуміліна Міхаіла Міхайлавіча, беларускага кампазітара, ураджэнца вёскі Кукавічы Цімкавіцкага сельскага Савета (23. 04. 1930 -1960)
24 чэрвеня — 120 год з дня нараджэння Кузьмы Чорнага, беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста, які нарадзіўся ў вёсцы Боркі-Бялевічы Капыльскага раёна (24. 06. 1900 — 22. 11. 1944)
2 ліпеня — 135 год з дня нараджэння Пастэрнацкага Уладзіміра, настаяцеля царквы вёскі Пясочнае, затым г. Капыля, рэпрэсіраванага ў 1936 годзе, прылічанага да ліку святых новапакутнікаў Беларускай Праваслаўнай Царквы (2. 07. 1885 – 5. 01. 1938)
28 ліпеня — 115 год з дня нараджэння Дубовіка Міколы, беларускага паэта, ураджэнца вёскі Каменка Капыльскага сельскага Савета (28. 07. 1905 – 30. 06. 1928)
14 жніўня — 95 год з дня нараджэння Міхальчука Сяргея Апанасавіча, беларускага пісьменніка, ураджэнца вёскі Скабін Капыльскага сельскага Савета (14. 08. 1925 – 19. 07. 1995)
15 кастрычніка -145 год з дня нараджэння Клейнбарта Льва Максімавіча, крытыка, публіцыста, ураджэнца г. Капыля (15. 10. 1875 – 20. 11. 1950)
14 лістапада — 120 год з дня нараджэння Чарнушэвіча Нічыпара Тодаравіча, беларускага паэта, ураджэнца г. Капыля (14. 11. 1900 -18. 02. 1967)
16 лістапада — 115 год з дня нараджэння Янкі Скрыгана, беларускага пісьменніка, ураджэнца вёскі Труханавічы Грозаўскага сельскага Савета (16. 11. 1905 -18. 09. 1992)
17 лістапада — 95 год з дня нараджэння Ясючэні Уладзіміра Мікалаевіча, беларускага паэта, ураджэнца вёскі Станькі Доктаравіцкага сельскага Савета (17. 11. 1925 – 12. 03. 1945)
2020 — 145 год з дня нараджэння Даманскай Міхаліны Адамаўны, класіка польскай літаратуры, ураджэнкі вёскі Чыжэвічы Доктаравіцкага сельскага Савета (1875 -18. 03. 1936)

У 2020 ГОДЗЕ СПАЎНЯЕЦЦА:

11 студзеня — 40 год з дня адкрыцця сярэдняй школы №3 (Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №3”) (11. 01. 1980)

28 лютага — 20 год як Дзяржаўная геральдычная служба, згодна з Пастановай Савета Міністраў”Аб Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь №89 ад 22. 02. 1994 года зарэгістравала і ўнесла ў Гербавы матрыкул Герб горада Капыля 1952 года (28. 02. 2000)
3 мая — 90 год з дня як пачала выходзіць раённая газета “Слава працы”
(3. 05. 1930)
14 мая — 20 год як у Капылі быў адкрыты помнік Цішку Гартнаму (14. 05. 2000)
18 жніўня — 30 год з дня адкрыцця Капыльскага фізкультурна-аздараўленчага комплекса (18. 08. 1990)
25 жніўня — 100 год з дня заснавання МАУП “Доктаравічы” (раней саўгас “Доктаравічы”) (25. 09. 1920)
1 верасня — 40 год як адкрылася Капыльскае СПТВ-211 і 20 год як вучылішча стала ліцэем (1. 09. 1980, 1. 09. 2000)
1 верасня — 55 год як адкрылася Доктаравіцкая сярэдняя школа (1. 09. 1965)
верасень — 15 год з дня адкрыцця Цэнтра ткацтва ў вёсцы Семежава (2005, верасень)
1 кастрычніка — 90 год як была створана Капыльская МТС (1. 10. 1930)
2020 — 205 год як у Капылі адкрылася першая царкоўна — прыходская школа (1815)
2020- 55 год з дня заснавання СВК “Цімкавіцкі” (раней калгас “Цімкавіцкі”, зараз далучаны да ААТ “Капыльскае”) (1965)

Пры складанні спіса “Старонкі гісторыі Капыльшчыны” былі выкарыстаны наступныя матэрыялы:
1. Беларуская энцыклапедыя: У18 т. – Мінск.: БелЭн, 1996. – 2002
2. Беларусь: Энцыкл. даведнік. – Мінск: БелЭн, 1995.- 799 с.
3. Бельскі, А. Тут іх карані і вытокі: вядомыя людзі з Капыльшчыны ў свеце.- Мінск: Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”, 2014..- 71 с.
4. Бельскі, А. Тут наша радзіма: вядомыя людзі з Капыльшчыны ў Беларусі і свеце /Алесь Бельскі. – Мінск:Выдавец Зміцер Колас, 2018. -152 с.
5. Минская область: энциклопедия в 2 т.- Мінск: БелЭн, 2007
6. Памяць:Капыльскі раён: гісторыка-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. – Мінск: Бел навука, 2001. — 638 с.
7. Звесткі з установы “Дзяржаўны занальны архіў” г. Слуцк

  • Related Posts

    Районный творческий конкурс «В книжном царстве доброты»
    • 28 августа, 2025

    Положение о районном творческом конкурсе «В книжном царстве доброты» в рамках совместного проекта «Книга, кисти, карандаш…» государственного учреждения культуры «Копыльская районная центральная библиотека имени Анатолия Астрейко» и государственного учреждения образования…

    Читать далее
    Экскурс в историю местечка Тимковичи
    • 19 августа, 2025

    Тимковичскую сельскую библиотеку посетили учащиеся Быстрицкой сельской школы, для них был проведен экскурс в историю местечка Тимковичи.Библиотекари рассказали о богатой истории населенного пункта, о достопримечательностях, особое внимание уделили средней школе…

    Читать далее