Бібліяняня для малышоў дзіцячага садка № 6 » Роднай мовы гук чароўны» прайшла ў Капыльскай дзіцячай бібліятэцы. Дзеці прадоўжылі знаёмства з роднай мовай, пачатае ў садку. А прыкладам сталі, безумоўна, кнігі. Разам ўспаміналі беларускія народныя казкі, разгадвалі загадкі, вучылі беларускія словы.
Дзеці падаравалі бібліятэцы свае малюнкі, створаныя па беларускіх народных казках, прыказках і прымаўках.











