Дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, военаначальнікі
8 красавіка — 110 гадоў з дня нараджэння Канановіча Іпаліта Сільвестравіча, арганізатара і кіраўніка партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнца вёскі Кукавічы (8. 04. 1908 -29. 10. 1974)
11 красавіка — 125 гадоў з дня нараджэння Гулейкі Васіля Рыгоравіча, генерал-лейтэнанта артылерыі, ураджэнца вёскі Быстрыца (11.04. 1893 — 8. 07. 1973)
15 кастрычніка — 115 гадоў з дня нараджэння Татура Адама Пятровіча, удзельніка вайны ў Іспаніі, Фінляндыі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны (15. 10. 1908)
20 лістапада — 105 гадоў з дня нараджэння Янкоўскага Міхаіла Рыгоравіча, аднаго з кіраўнікоў і арганізатараў партызанскага руху на Капыльшчыне, камандзіра партызанскай брыгады “У імя Радзімы”, ураджэнца вёскі Вялікія Прусы (20. 11. 1913)
2018 — 110 гадоў з дня нараджэння Буткевіча Яўгена Рыгоравіча, военаначальніка, ураджэнца вёскі Камсамольскае (1908)
Героі Савецкага Саюза
13 кастрычніка — 105 гадоў з дня нараджэння Рамашкі Мікалая Васільевіча, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца вёскі Дусаеўшчына (13.10. 1913 -30.06. 1944)
2018 — 100 гадоў з дня нараджэння Красуцкага Яўгена Іванавіча, Героя Савецкага Саюза, ураджэкца г. Ленінграда, які дзіцячыя і юнацкія гады правёў на Капыльшчыне (1918 – 17. 03. 1944)
Героі Сацыялістычнай Працы
3 мая — 100 гадоў з дня нараджэння Букатай Надзеі Іванаўны, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнкі вёскі Траянава (3. 05. 1918 – 3.09. 1977)
5 мая — 85 гадоў з дня нараджэння Пінчука Васіля Андрэевіча, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца вёскі Блеўчыцы (5. 05. 1933)
7 мая — 85 гадоў з дня нараджэння Германа Мікалая Мікалаевіча, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца вёскі Жавалкі (7. 05. 1933 – 1991)
Дзеячы навукі
3 студзеня — 75 гадоў з дня нараджэння Рудніцкага Антона Сяргеевіча, беларускага вучонага ў галіне тэарэтычнай і прыкладной электрадынамікі , доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, ураджэнца вёскі Філіпавічы (3. 01. 1943)
5 студзеня — 80 гадоў з дня нараджэння Вайтовіча Аляксандра Паўлавіча, фізіка, акадэміка, ураджэнца вёскі Рачкевічы (5. 01. 1938)
8 студзеня — 170 гадоў з дня нараджэння Якуба Наркевіча-Ёдкі, беларускага вынаходніка, медыка, доктара медыцыны, прафесара маёнтак Наднёман, навуковая дзейнасць якога была звязана з Капыльскім раёнам (Пясочнае, Сінячова) (8. 01. 1848 – 19. 02. 1905)
10 лютага — 90 гадоў з дня нараджэння Высоцкага Міхаіла Сцяпанавіча, вучонага ў галіне машынабудавання, Героя Беларусі, ураджэнца вёскі Семежава (10. 02. 1928 – 25. 05. 2013)
28 лютага — 90 гадоў з дня нараджэння Германовіча Івана Клімавіча, вучонага, мовазнаўцы, лаурэата Дзяржаўнай прэміі 1998 года, ураджэнца вёскі Садавічы (28. 02. 1928 – 28. 03. 2001)
15 красавіка — 70 гадоў з дня нараджэння Ляўко Анатоля Ігнатавіча, доктара сацыялагічных навук, прафесара, ураджэнца вёскі Астравок (15. 04. 1948)
11 мая — 230 гадоў з дня нараджэння Ачапоўскага Міхаіла, вучонага – аграбіёлага і эканаміста, ураджэнца вёскі Пацейкі (11. 05. 1788 — 21.01. 1854)
20 мая — 80 гадоў з дня нараджэння Чупрыгінай Людмілы Трафімаўны, вучонай ў галіне сістэмнага праграмнага забяспячэння ЭВМ, лаурэата Дзяржаўнай прэміі СССР, ураджэнкі вёскі В. Пруссы Цімкавіцкага сельскага Савета (20. 05. 1938)
20 чэрвеня — 75 гадоў з дня нараджэння Манака Мікалая Андрэевіча, вучонага кардыёлага, доктара медыцынскіх навук, ураджэнца вёскі Семежава (20. 06. 1943 – 1. 03. 2017)
12 верасня — 80 гадоў з дня нараджэння Жалкоўскага Яўгена Аляксандравіча савецкага і расійскага вучонага ў галіне геадэзіі, картаграфіі, геаінфарматыкі, экалагічнай бяспекі, доктара тэхнічных навук, прафесара, лаурэата Дзяржаўнай прэміі СССР, ураджэнца вёскі Асавец Грозаўскага сельскага Савета (19. 09. 1938 – 3.05. 2011)
23 кастрычніка — 85 гадоў з дня нараджэння Ліневіча Антона Уладзіміравіча, савецкага і расійскага вучонага-эканаміста ў галіне тарыфікацыі працы, доктара эканамічных навук, прафесара, ураджэнца вёскі Роспы Слабадакучынскага сельскага Савета (23. 10. 1933 — 29. 08. 2011)
19 снежня — 110 гадоў з дня нараджэння Умрэйкі Сцяпана Андрэевіча, вучонага ў галіне педагогікі, заслужанага настаўніка БССР, ураджэнца вёскі Пясочнае (19. 12. 1908-19. 06. 1978)
Дзеячы культуры, мастацтва, спорта, паэты і пісьменнікі
5 студзеня — 70 гадоў з дня нараджэння Ровенскага Дзмітрыя Дзмітрыевіча, дзеяча самадзейнага мастацтва, майстра народных інструментаў, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, ураджэнца г. Капыля (5. 01. 1948)
30 красавіка — 105 гадоў з дня нараджэння Пратасевіча Вячаслава Сцяпанавіча, беларускага народнага майстра традыцыйных музычных інстументаў, выканаўцы на дудцы, скрыпцы, жалейках з чароту, кмену, саломы, ураджэнца вёскі Роспы (30. 04. 1913 – 2.11. 1992)
10 мая — 80 гадоў з дня нараджэння Канановіча Івана Іванавіча, беларускага празаіка і нарысіста, ураджэнца вёскі Кукавічы (10. 05. 1938)
23 мая — 50 гадоў з дня нараджэння Фядотавай Ірыны Аляксандраўны, спартсменкі (інваспорт, веласпорт), заслужанага майстра спорту Беларусі, чэмпіёнкі Параалімпійскіх гульняў, чэмпіёнкі свету, ураджэнкі вёскі Садкі Слабадакучынскага сельскага Савета (23. 05. 1968)
9 ліпеня — 125 гадоў з дня нараджэння Мазэ Эйды (Жукоўскай Іды) яўрэйскай пісьменніцы Канады, ураджэнкі вёскі Вуглы Доктаравіцкага сельскага Савета (9. 07. 1893 – 13. 06. 1962)
15 ліпеня — 105 гадоў з дня нараджэння Розіна Пятра Ісакавіча, вядомага мастака, лаурэата Дзяржаўнай прэміі СССР, ураджэнца вёскі Вошкаты (15. 07. 1913 -1984)
23 ліпеня — 55 гадоў з дня нараджэння Бельскага Алеся, беларускага пісьменніка, доктара філалагічных навук, ураджэнца вёскі Цімкавічы (23.07. 1963)
1 верасня — 65 гадоў з дня нараджэння Кашуба Ганны, паэтэсы, ураджэнкі в. Леткаўшчына (1.09.1953)
29 верасня — 195 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі, польскага і беларускага паэта, дзіцячыя і юнацкія гады, якога прайшлі ў вёсцы Кудзінавічы (29. 09. 1823 – 15. 09. 1862)
2018 — 80 гадоў з дня нараджэння Родчанкі Мікалая Віктаравіча, пісьменніка, педагога, ураджэнца вёскі Цімкавічы (1938)
2018 — 445 гадоў з дня нараджэння Набароўскага Данілы, паэта, дыпламата, урача, ураджэнца г. Капыля (1573 -1640)
У 2018 годзе спаўняецца:
15 студзеня – 80 гадоў з дня ўтварэння Мінскай вобласці (15. 01.1938)
22 студзеня – 45 гадоў як Слабадакучынская прыклубная бібліятэка была пераўтворана ў Слабадакучынскую сельскую бібліятэку, якая ў 2014 годзе рэарганізавана ў Слабадакучынскую бібліятэку-клуб (22. 01. 1973)
1 лютага — 45 гадоў як была ўтворана Праснакоўская сельская бібліятэка, зачынена з 1 студзеня 2014 (1. 02.1973)
2 лютага – 75 гадоў з дня знішчэння фашысцкімі карнікамі вёскі Маcявічы разам з жыхарамі (2. 02. 1943)
3 лютага — 75 гадоў з дня знішчэння фашысцкімі карнікамі вёскі Рулёва разам з жыхарамі (3.02.1943)
5 лютага — 75 гадоў з дня знішчэння фашысцкімі карнікамі вёскі Жавалкі разам з жыхарамі (5. 02. 1943)
9 лютага — 75 гадоў з дня знішчэння фашысцкімі карнікамі вёскі Калодезнае разам з жыхарамі (9. 02. 1943)
14 красавіка – 60 гадоў як было створана ДУП МПМК-194 (14. 04. 1958)
красавік — 100 гадоў як быў утвораны Капыльскі ваенны камісарыят (красавік, 1918)
1 чэрвеня — 55 гадоў як была адкрыта раённая ветэрынарная аптэка ў Цімкавічах (1. 06. 1963)
8 жніўня — 10 гадоў з часу адкрыцця музея М. С. Высоцкага ў вёсцы Семежава (8. 08. 2008)
1 верасня — 20 гадоў як была адчынена Мажская школа-сад (1. 09. 1998)
19 верасня — 15 гадоў як быў заснаваны музей этнаграфіі і побыту ў вёсцы Вялешына (19. 09. 2003)
12 лістапада – 55 гадоў як было створана літаратурнае аб’яднанне “Вясёлка” (12. 11.1963)
12 снежня — 60 гадоў як быў адкрыты цэнтр дзіцячай творчасці (раней Дом піянераў) (12. 12. 1958)
17 снежня — 50 гадоў з дня заснавання Ванелевіцкай сельскай бібліятэкі, якая 1 студзеня 2015 рэарганізавана ў Ванелевіцкі цэнтр культуры і досуга (17.12. 1968)
29 снежня — 15 гадоў як адбылося адкрыццё новага корпуса раённай бальніцы (29. 12. 2003)
30 снежня — 40 гадоў з дня адкрыцця ў Капылі гісторыка-краязнаўчага музея (30. 12. 1978)
2018 — 10 гадоў аграгарадкам “Пацейкі”, “Пясочнае”, “Лясное” (2008)
2018 — 85 гадоў як была створана першая ў рэспубліцы жаночая трактарная брыгада, якую ўзначальвала Соф’я Пятроўна Рачок (1933)
2018 — 100 гадоў з дня адкрыцця Цімкаўскага драматычнага тэатра (1918)
2018- 105 гадоў як былі адчынены Вараб’евічскае, Вялікараёўскае, Малараеўскае, Савічскае народныя вучылішчы (1913)
2018 — 115 гадоў як у Капылі была створана група РСДРП (1903)
2018 — 150 гадоў як былі адчынены Кіявічскае, Пацейкаўскае народныя вучылішчы (1868)
2018 — 155 гадоў як былі адчынены Быстрыцкае, Грозаўскае, Песачанскае, Старыцкае, Цімкавіцкае народныя вучылішчы (1863)
2018 — 225 гадоў як была створана Мінская губернія. Капыль па прычыне свайго поўнага заняпаду ўвайшоў у трэці стан Слуцкага павета як звычайнае мястэчка (1793)
Пры складанні спіса “Старонкі гісторыі Капыльшчыны” былі выкарыстаны наступныя матэрыяпы:
- Беларуская энцыклапедыя: У18 т. – Мінск.: БелЭн, 1996. – 2002
- Беларусь: Энцыкл. даведнік. – Мінск: БелЭн, 1995.- 799 с.
- Бельскі, А. Тут іх карані і вытокі: вядомыя людзі з Капыльшчыны ў свеце.- Мінск: Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”, 2014..- 71 с.
- Минская область:энциклопедия в 2 т.- Мінск: БелЭн, 2007
- Памяць:Капыльскі раён: гісторыка-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. – Мінск: Бел навука, 2001. — 638 с.
- Звесткі з установы “Дзяржаўны занальны архіў” г. Слуцк
Каляндар складзены метадыстам аддзела бібліятэчнага маркетынгу
Н. А. Гурло


