15 снежня Капыльшчына адзначыць 95-годдзе з дня нараджэння Сцяпана Хусейнавіча Александровіча, вядомага беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара, заслужанага работніка культуры. Узнагароджаны ордэнамі Айчынай вайны ІІ ступені, Славы ІІІ ступені, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Навуковыя працы С.Х.Александровіча прысвечаны даследванню шляхоў развіцця і фарміравання беларускай дакастрычніцкай літаратуры, гісторыі беларускага кнігадрукавання і перыядычнага друку. Аўтар краязнаўча-біяграфічных нарысаў прысвечаных Ф.Скарыну, Ф.Багушэвічу, Я.Купалу, Я.Коласу, Ц.Гартнаму, К.Чорнаму і іншым беларускім пісьменнікам.



