«Літаратурны экватар» у Капылі

Напрыканцы сакавіка 2025 года прадстаўнікі Пісьменніцкага клуба «Літаратурны экватар»  завіталі ў Капыльскую раённую бібліятэку імя Анатоля Астрэйкі. У чытальнай зале бібліятэкі адбылася творчая сустрэча «экватарцаў» з Капыльскім літаратурным аб’яднаннем «Вясёлка».

Адкрыла мерапрыемства загадчыца бібліятэкі Алена Пілат. Далей слова перайшло да кіраўніка «Літэкватара», пісьменніка і журналіста Вячаслава Корбута. Кіраўнік клуба распавёў пра «экватарыяльную» суполку і альманах «Літаратурны экватар».  Таксама Вячаслаў прадставіў сабраўшымся прыехаўшых выступоўцаў. Пісьменніца, журналістка, шэф-рэдактар альманаха «Літаратурны экватар» Інга Вінарская, чытала пераклады сваіх рускамоўных вершаў на беларускую мову з кнігі «Гучы, маё сэрца, гучы…». Паэтка, аўтар-выканаўца ўласных песень, сябра Беларускага саюза музычных дзеячоў Святлана Войтава і вершы свае чытала, і песні спявала. У выкананні Вячаслава Корбута і паэта, празаіка, драматурга Глеба Ганчарова прагучалі лепшыя творы аўтараў.

З боку Капыльскага літаб’яднання «Вясёлка» выступілі: паэт-песеннік Мікалай Майсюк; прафесар, доктар навук, палкоўнік у адстаўцы Міхаіл Клішэвіч; дзіцячая пісьменніца Любоў Мотус.

Кніжнаму фонду Капыльскай раённай бібліятэкі прыехаўшымі з Мінска аўтарамі былі падараваныя некалькі экзэмпляраў альманаха «Літаратурны экватар», а таксама экзэмпляры ўласных кніг з аўтографамі.

Завяршылася мерапрыемства агульнай фотасесіяй і чаяваннем з Капыльскімі салодкімі прысмакамі ў адной з залаў бібліятэкі.

ЛітЭкватар 2 ЛітЭкватар 4

 

ЛітЭкватар ЛітЭкватар3

  • Related Posts

    ЭКСКУРСИЯ В ПРАВОСЛАВНЫЙ ХРАМ.
    • 17 июля, 2026

     Сотрудничество Копыльской детской библиотеки с детским садом №3 г. Копыля в рамках духовно-нравственного воспитания продолжается. Была организована экскурсия, во время которой, малыши посетили Свято-Вознесенскую церковь. Настоятель храма протоиерей Сергий Чарный…

    Читать далее
    ИЩЕМ ТЕХ, КТО ВДОХНЕТ ЖИЗНЬ В НАШИ БИБЛИОТЕКИ!
    • 26 июня, 2026

    В библиотеках агрогородков Потейки и Жилихово нет сотрудников, а значит, нет новых мероприятий, нет живого общения и нет того самого библиотечного уюта. Мы ищем неравнодушных людей, которые захотят стать частью…

    Читать далее