Дню роднай мовы прысвячаецца

Дню роднай мовы прысвячаецца

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Для большасці нацыянальнасцяў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, роднай з’яўляецца менавіта беларуская мова. Роднай – значыць, любімай, дарагой, самай-самай. Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну ім засталася па-сапраўднаму унікальная мова – самая мілагучная і самая старажытная сярод славянскіх.

Да гэтай даты ДУК «Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя Анатоля Астрэйкі» прымеркавала цыкл мерапрыемстваў. У гэты дзень ва ўсіх бібліятэках установы на працягу дня супрацоўнікі плануюць размаўляць  з наведвальнікамі на беларускай мове, знаёміць з творамі сучасных пісьменнікаў і аўтараў-класікаў беларускай літаратуры.

Акрамя гэтага, у бібліятэках раёна адбудуцца тэматычныя ўрокі, прагляды літаратуры, літаратурныя падарожжы.  Кніжныя выставы пад назвамі: кніжная навігацыя «Чытаем на роднай мове», літаратурная мазаіка «Прыгожыя словы пра родную мову», выстава-прагляд «Роднаму слову – гучаць вечна» і інш.

Дзень роднай мовы ў бібліятэках

Анлайн-марафон «Роднай мовы гук чароўны»

Дарагія сябры!  Запрашаем вас прыняць удзел у літаратурным анлайн-марафоне «Роднай мовы гук чароўны», да Міжнароднага Дня роднай мовы, які пройдзе 21 лютага 2025 г.

Да ўдзелу ў марафоне неабходна запісаць відэаролік чытання верша, або прозы  на роднай мове і змясціць пост на сваёй старонцы у сацыяльных  сетках  з хэштэгам:       

#ЯЧЫТАЮ                  #РОДНАЯ МОВА

Афиша Дзень роднай мовы 

 

 

 

  • Related Posts

    Жаночы твар Копыльшчыны: бібліятэка, музей і ДШМ стварылі пляцоўку ў Маладзечне.
    • 16 июня, 2026

    13 и 14 чэрвеня Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя А. Астрэйкі прыняла удзел у XXV юбілейным Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2026». На мерапрыемстве была прадстаўлена аб’яднаная інтэрактыўная пляцоўка…

    Читать далее
    Встреча с писателем Светланой Фадеевой подарила юным читателям радость общения с книгой
    • 5 июня, 2026

    5 июня в Копыльской детской библиотеке произошло замечательное событие – здесь состоялась встреча с известной детской писательницей, членом Союза писателей Беларуси и России Светланой Фадеевой. Автор, чьи книги уже полюбились…

    Читать далее