22,.11.2024 г. Да Дня ўшанавання памяці Кузьмы Чорнага ў Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага адбылося мерапрыемства пад назвай «Кузьма Чорны: жыццё ў слове». У музеі сабраліся вучні старэйшых класаў і настаўнікі Цімкавіцкай сярэдняй школы імя Кузьмы Чорнага. Загадчык Літаратурнага музея А.М. Гарэлік з вучням 11 класа Іванам.Гурбо паказалі замалёўку на апошні дзень жыцця Мікалая Раманоўскага (сапраўднае прозвішча Кузьмы Чорнага).
Загадчык Цімкавіцкай бібліятэкі правяла прэзентацыю 2-га тома зборніка твораў «Апавяданні 1926 – 1931» Кузьмы Чорнага, які выйшаў у гэтым годзе. Чарговы асобнік выйшаў у свет дзякуючы працы навукоўцаў Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.