Літаратурна-музычная імпрэза «Пісьменнік вялікай душы»

У рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – уражэнцы роднага краю” з нагоды дня ўшанавання памяці нашага земляка, класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага у Цімкавіцкай сярэдняй школе імя Кузьмы Чорнага 24 лістапада 2023 г. была арганізавана літаратурна-музычная імпрэза «Пісьменнік вялікай душы».
Гасцямі мерапрыемства былі загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі інстытута літаратуразнаўства імя Я.Купалы НАН Беларусі Алена Васілевіч і галоўны бібліёграф НББ Юлія Амосава. Падчас сустрэчы для вучняў і настаўнікаў прагучалі беларускія найгрышы ў выкананні настаўнікаў Цімкавіцкай ДШМ і песня «Мой родны кут» . Загадчык Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага Людміла Ніжэвіч зрабіла презентацыю фотавыставы «Краявіды Цімкавіч». Аддзелам бібліятэчнага маркетынга Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі быў распрацаваны і прадстаўлены віртуальны музей Кузьмы Чорнага. Вядучай мерапрыемства была загадчык Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі Вольга Радкевіч.
  • Related Posts

    Жаночы твар Копыльшчыны: бібліятэка, музей і ДШМ стварылі пляцоўку ў Маладзечне.
    • 16 июня, 2026

    13 и 14 чэрвеня Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя А. Астрэйкі прыняла удзел у XXV юбілейным Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2026». На мерапрыемстве была прадстаўлена аб’яднаная інтэрактыўная пляцоўка…

    Читать далее
    Встреча с писателем Светланой Фадеевой подарила юным читателям радость общения с книгой
    • 5 июня, 2026

    5 июня в Копыльской детской библиотеке произошло замечательное событие – здесь состоялась встреча с известной детской писательницей, членом Союза писателей Беларуси и России Светланой Фадеевой. Автор, чьи книги уже полюбились…

    Читать далее