Дыялогавая пляцоўка на тэму «Благополучие семьи – благополучие общества»

23 лютага ў Капыльскай раённаё цэнтральнай бібліятэцы імя А. Астрэйкі адбылася дыялогавая пляцоўка на тэму «Благополучие семьи – благополучие общества», удзел у якой прыняла Н.А.Раіцкая, намеснік старшыні камісіі па рабоце з непаўналетнімі Капыльскага раёна. Наталля Анатольеўна пазнаёміла прысутных аб рабоце раённай камісіі за 2022 год, і аб выпадках у вобласці, аб ролі сям’і ў папярэджванні і прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх, аб сем’ях, знаходзячыхся ў сацыяльна-небяспечным становішчы (сем’і СОП), аб рабоце з непаўналетнімі, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа .
У бібліятэках пастаянна вядзецца работа з дзецьмі з сямей СНС і дзецьмі, з якімі праводзіцца індывідуальная-прафілактычная работа . Яны з’яўляюцца чытачамі бібліятэк, запрашаюцца на мерапрыемствы, з’яўляюцца ўдзельнікамі аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах, — аб гэтым і аб формах і метадах работы, аглядам часопіса “Здаровы лад жыцця” і сцэнарнымі распрацоўкамі пазнаёміла прысутных метадыст аддзела маркетынгу Н.А.Гурло. Аб рабоце з гэтай катэгорыяй чытачоў у дзіцячай бібліятэцы расказала загадчык Капыльскай дзіцячай бібліятэкі В.Д.Камінская.
Прысутныя атрымалі станоўчыя адказы на зададзеныя пытанні.
#диалоговая_площадка
#библиотека_семья
  • Related Posts

    «Пасхальный свет» зажегся в Копыльской детской библиотеке
    • 17 апреля, 2026

    17 апреля в Копыльской детской библиотеке прошла трогательная тематическая встреча «Пасхальный свет» для самых юных читателей — воспитанников детского сада. В гости к ребятам пришёл настоятель храма Покрова Пресвятой Богородицы…

    Читать далее
    БиблиоНОЧЬ-2026
    • 14 апреля, 2026

    Копыльская районная центральная библиотека им. А. Астрейко приглашает всех любителей литературы на квест  «В погоне за книгой»

    Читать далее