«Ён наш зямляк, ён наша слава» – так называецца новая выстава ў Цімкавіцкай бібліятэцы прысвечаная Карлу Феліксавічу Раманоўскаму і яго сыну Міколу.

Усе мы ведаем Міколу Раманоўскага пад псеўданімам Кузьма Чорны, як класіка беларускай прозы, выдатнага перакладчыка, грамадскага дзеяча, але ёсць у яго біяграфіі і малавядомыя старонкі жыцця для шырокага кола чытачоў. Напрыклад тое, што пасля заканчэння Цімкавіцкага народнага вучылішча, дзе ён паказаў сябе здольным вучням, два гады Мікола працаваў па хатняй гаспадарцы, хадзіў з бацькам па ўсёй акрузе ў пошуках плотніцкай працы. Шмат пабачыў за гэты час гора людскога, пазнаёміўся з каларытнымі беларускімі тыпамі характараў, выслухаў шмат цікавых гісторый.

Метнавіта гэтаму перыяду  і прысвечана выстава, на якой прадстаўлены сталярныя і плотніцкія інструменты, якімі, магчыма, карыстаўся Кузьма Чорны ў перыяд 1913-1915 г.

Сучасны чалавек малазнаёмы з такімі прыладамі працы, па-гэтаму кожны інструмент падпісаны і тлумачыцца яго прызначэнне. Таксама на выставе прадстаўлены творы “беларускага Дастаеўскага” і кнігі па будаўніцтву.

Калі ласка, запрашаем Вас наведаць нашу выставу.

Вольга Радкевіч, заг. Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі

 

image-2020-06-18 10_16_49

  • Related Posts

    Неделя родительской любви
    • 13 октября, 2026

    Уважаемые читатели и жители района! Библиотеки нашего района приглашают вас принять участие в мероприятиях, приуроченных к Неделе родительской любви! В рамках проекта «Не надейтесь избавиться от книг» мы запускаем онлайн-игру…

    Читать далее
    Праздник тех, кто сеет разумное, доброе, вечное: День работников культуры в Копыле
    • 12 октября, 2026

    9 октября в Копыльском районном центре культуры было особенно тепло и торжественно. Здесь собрались люди, чья профессия — дарить радость, сохранять историю и развивать творческий потенциал родного края. В этот…

    Читать далее