Міжнародны дзень роднай мовы ў бібліятэках Капыльшчыны.

Што такое мова? Зразумела, кожны адкажа на гэта пытанне парознаму, бо кожны па-свойму разумее значэнне гэтага слова. 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі час, на якім былі часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае свае пачэснае месца сярод іншых моў.

На абанеменце  і ў чытальнай зале Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі арганізавана выстава, прысвечаная святу роднай мовы. У фармаце свята акунуліся ў чароўны свет роднай мовы,  напісалі дыктоўку прысвечаную Году малой радзімы паводле ўспамінаў нашага земляка А. Астрэйкі, былі падведзены вынікі  конкурсу буктрэйлераў  «Чытай сваё!».

 

Бібліяняня для малышоў дзіцячага садка № 6 «Роднай мовы гук чароўны» прайшла ў Капыльскай дзіцячай бібліятэцы. Дзеці прадоўжылі знаёмства з роднай мовай, пачатае ў садку. А прыкладам сталі, безумоўна, кнігі. Разам ўспаміналі беларускія народныя казкі, разгадвалі загадкі, вучылі беларускія словы.
Дзеці падаравалі бібліятэцы свае малюнкі, створаныя па беларускіх народных казках, прыказках і прымаўках.

 

XobGaxYtZ8w

cJDH233Hn4w

JwoKvNa1lWc

UOSnYBlU8nM

vyRYUkMUp4U

  • Related Posts

    Лето уходит красиво: как библиотеки района провожали тёплые дни играми, квестами и арбузным переполохом
    • 31 августа, 2026

    Последние выходные лета всегда пропитаны особой атмосферой: это смесь лёгкой грусти по солнцу и радостного предвкушения осени. В этот раз библиотеки нашего района превратились в настоящие центры притяжения детского смеха…

    Читать далее
    Сельская библиотека сегодня: не просто книги, а центр притяжения
    • 28 августа, 2026

    В Копыльской районной центральной библиотеке им. А. Астрейко прошел семинар-практикум «Сельская библиотека – территория свободного времени и творчества: новые функции и возможности». В современном мире сельская библиотека перестаёт быть тихим…

    Читать далее