Аллея героев

алея

М.Майсюк

Алея Герояў

Алея герояў – схіліце галовы,

За мужнасць і стойкасць аддайце паклон!..

Нам памятаць трэба: жыццём і крывёю

Хто ворагу лютаму ставіў заслон.

Красуцкі Яўген, з малых год капылянін,

Ён ратную службу ў пяхоце прайшоў.

Фарсіраваў Днепр, не аднойчы паранены,

Стаяць да канца быў заўсёды гатоў.

З Якубавіч родам Адам наш Ляшчынскі,

Танкіст, які першым у атаку ішоў.

Да двух батальёнаў салдат-пехацінцаў

Злажыў ён ў адным са шматлікіх баёў.

Вікенцій Драздовіч, хлапец з Навасёлак,

Адход партызан засланіў ён сабой…

Атрад смельчакоў – і быў спынены вораг:

Апошнім, смяротным стаў Лаўскі іх бой…

Адзін з цімкаўлян – Наржымскі Уладзімір,

Лётчык-знішчальнік, сапраўдны герой,

Фашыстаў крушыў ва Уераіне і ў Крыме,

Каб мірнае неба было над зямлёй…

Балгавічы таксама далі нам Героя:

Аляксандр Радкевіч, маёр-інжынер.

Масты, пераправы ўзводзіў для боя,

Заўсёды апраўдваў высокі давер.

За мужнасць адзначаны і Максіменя

Іосіф – адзін са старынскіх мужчын.

І памяць аб ім пранясуць пакаленні

За тое, што храбра граміў белафін.

У нас ёсць герой Ленінградскай блакады –

Аляксандр Таўпека, што з Доктараві.

Хоць градам ляцелі на горад снарады,

“Трымацца і выжыць!” – гучаў яго кліч.

Дусаеўшчыну ўславіў Мікола Рамашка,

Палітрук і таварыш для нашых салдат.

Бярэзінскі мост, бой смяротны і страшны…

Цаною жыцця маёр здзейсніў загад…

Казлоўскі Ігнат, штурмавік-малайчына;

На ворага бомбы ён кідаў з нябёс.

Гарэлі саставы і танкі, машыны…

З Вялікіх ён Прусаў і вогненны лёс.

Вядома, што з Блеўчыц Арсеній Нячаеў.

Дакрануўся і ён да рэйхстага сцяны.

На фронце не раз яго адзначалі –

Камандзіра разліку, бога вайны.

Грыб Аляксандр, Крывасёлкі, пяхота…

Пашчасціла хлопцу вярнуцца дамоў,

А Зорка Героя – яго ўзнагарода –

Як памяць аб тым, праз што ён прайшоў.

Алея герояў – адвага і мужнасць,

Алея герояў – нашчадкам наказ:

Радзіма і маці – галоўная сутнасць,

А будучынь наша залежыць ад нас!..

  • Related Posts

    Встреча с писателем Светланой Фадеевой подарила юным читателям радость общения с книгой
    • 5 июня, 2026

    5 июня в Копыльской детской библиотеке произошло замечательное событие – здесь состоялась встреча с известной детской писательницей, членом Союза писателей Беларуси и России Светланой Фадеевой. Автор, чьи книги уже полюбились…

    Читать далее
    Лето с книгой: библиотеки Копыльщины активно работают с детскими лагерями
    • 5 июня, 2026

    Летние каникулы в самом разгаре, и библиотеки района становятся центрами досуга и познания для ребят, посещающих оздоровительные лагеря. Юных читателей ждут увлекательные игры, квесты и путешествия по страницам любимых книг.…

    Читать далее