Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка ім. А. Астрэйка запрашае на інтэрактыўную пляцоўку «Збожжа мудрасці: ад каласка да кнігі», прысвечаную Году беларускай жанчыны.

Вы зможаце наведаць фотазону «Беларуская жанчына — кветка на старонках часу», пазнаёміцца з гісторыямі знакамітых жанчын і кнігамі пра родную зямлю, хлеб і ўраджай. Для дзяцей падрыхтаваны гульні «Ад зярнятка да каравая» і разам створым «Вянок пажаданняў».


