Штогод у першую нядзелю верасня адзначаецца нацыянальнае свята — Дзень беларускага пісьменства, якое для ўсіх нас мае вялікае значэнне. Як правіла, гэтае свята праводзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай, старадаўніх цэнтрах асветы і кнігадрукавання.
Свята тройчы прымаў Полацк (1994, 2003, 2017), двойчы — Тураў (1995, 2004), а таксама Заслаўе (2000, 2014); Навагрудак (1996), Нясвіж (1997), Орша (1998), Пінск (1999), Мір (2002), Камянец (2005), Паставы (2006), Барысаў (2008), Смаргонь (2009), Хойнікі (2010), Ганцавічы (2011), Глыбокае (2012), Шчучын (2015), Рагачоў (2016), Іванава (2018), Слонім (2019), Бялынічы (2020).
Чарговае свята пройдзе ў Капылі ў верасні 2021 года. Дарэчы, тут жа ладзіцца і Мінскі абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі».
05.09.2021 г.
Свята роднага слова праходзіць ужо 28 гадоў, і штораз сталіцай становяцца мястэчкі гістарычна багатыя на падзеі, людзей і дасягненні. Вось і Капыль — малая радзіма больш чым паўсотні выдатных літаратараў — Цішка Гартны, Кузьма Чорны, Алесь Адамовіч…
На свята прыехалі прыхільнікі роднага беларускага слова з усіх куткоў краіны, якія на працягу двух дзён знаёміліся з новымі кніжнымі выданнямі, сустракаліся з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, слухалі выступы паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў. У горадзе дзейнічалі святочныя адукацыйныя і забаўляльныя пляцоўкі, на цэнтральнай плошчы прайшлі выступленні самабытных беларускіх калектываў і зорак беларускай эстрады.
Асноўнымі мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства-2021 сталі урачыстае адкрыццё свята, цырымонія ўзнагароджання пісьменнікаў-пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і цырымонія закрыцця свята.
Дзень беларускага пісьменства — сезон 2021 поўны актуальнасці і тэхналагічных прарываў. Арт-інсталяцыя, нібыта скарынаўскія літары рассыпаліся з першага друкарскага станка па парку ў сэрцы Капыля. 17 вялікіх літар з алфавіта — пачатак прозвішчаў вядомых капыльчан-аўтараў. Калі навесці сканер на спецыяльны код — у смартфоне даступна біяграфія ўсёй Алеі пісьменнікаў.
Яшчэ адно QR-падарожжа — першы пешаходны квэст «Капыльскі рог». Пяць кіламетраў па Капылі праз народныя загадкі, малавядомыя факты пра пісьменнікаў і гісторыю горада — новы інтэрактыў свята. Зацікавіў ён больш за паўсотні ўдзельнікаў.
Капыльская бібліятэка запрашала ў літаратурную гасцёўню, дзе любы жадаючы мог прачытаць верш ці ўрывак з прозы, пасядзець за школьнай партай і пісаць пяром, адпачыць у крэсле-качалцы у фотазоне «Час чытаць», выстава «Знай нашых!» прапанавала выданне «Капыльская азбука».
Капыль перадаў эстафесту Дня пісьменства Добрушу. На наступны год свята едзе ў Гомельскі рэгён.
04.09.2021 г.
На рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай Дню беларускага пісьменства «Капыльскія чытанні -2021», пераможцы раённых конкурсаў атрымалі ўзнагароды.
На рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай Дню беларускага пісьменства «Капыльскія чытанні -2021», пераможцы раённых конкурсаў атрымалі ўзнагароды.
Конкурс творчых работ
«Малая радзіма вялікіх людзей»
Конкурс “Малая Радзіма вялікіх людзей”
#малая_радзіма_вялікіх_людзей, #праект_малая_радзіма,
Конкурс «Звонкае слова паэта натхняе»
Новый кинозал и уже не «столовка». Как Копыль готовится к Дню письменности и «Дажынкам»
https://www.mlyn.by/novosti/2021/05/novyij-kinozal-i-uzhe-ne-stolovka-kak-kopyil-gotovitsya-k-dnyu-pismennosti-i-dazhyinkam/
Создан оргкомитет по подготовке Дня белорусской письменности в Копыле.
Гонар і слава Капыльшчыны
Пісьменнікі. Паэты. Літаратуразнаўцы
http://kapyl.by/kopyl/znamenit/paety-i-pismenniki-kapylshchyny
Копыльщина — колыбель литераторов белорусского слова
https://www.mlyn.by/2020/07/kopylshhina-kolybel-literatorov-belorusskogo-slova/
https://zviazda.by/be/node/146635
Капыль рыхтуецца да Дня беларускага пісьменства
24/kapyl-ryxtuecca-da-dnya-belaruskaga-pismenstvawww.dompressy.by/2020/11//
Фотафакт: Капыль актыўна рыхтуецца да Дня беларускага пісьменства і «Дажынак»
https://www.mlyn.by/2020/06/fotafakt-kapyl-aktyuna-ryhtuetstsa-da-dnya-belaruskaga-pismenstva-i-dazhynak/
https://kopyl.gov.by/ru/novosti/novosti-rajona/item/19953-v-kopyle-uzhe-vedetsya-aktivnaya-podgotovka-ko-dnyu-belorusskoj-pismennosti-i-oblastnym-dozhinkam-2021.html