13.02.2026 г.
13 лютага 2026 года ў Бучацiнскай сельскай бiблiятэцы прайшоў краязнаўчы урок пад назвай «Скарбы роднага краю» для вучняў малодшых класаў Бучацінская сярэдняй школы. Дзеці пазнаёмiліся з традыцыяй i культурай роднай вёскi, з прадстаўленымі музейнымі экспанатамі, якiя адлюстроуваюць быт i звычаi нашых продкаў, бо кожны прадмет мае сваю гiсторыю.

#ДзеньРоднагаСвайго #Кожная ПятнiцаРоднаеСвае
Онлайн-марафон «Подкормим птиц зимой»
С 3 по 9 февраля 2026 г. в социальной сети ВКонтакте «Копыльская районная центральная библиотека» по инициативе Копыльской библиотеки успешно прошёл онлайн-марафон «Подкормим птиц зимой». Особенностью марафона стала его литературная составляющая. В рамках проекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» один день был посвящен произведениям белорусских авторов о птицах. Приглашали в библиотеки Копыльщины познакомится с книгами на любой вкус: от классических сказок, до современных повестей, где птицы становятся главными героями, учат доброте и мудрости. Например: Братковская библиотека-клуб подготовила выставку-путешествие «Для дзяцей і бацькоў, маіх даўніх сяброў», посвящённую 70-летию со дня рождения Владимира Яговдика. А Слободокучинская библиотека-клуб книжную выставку «Василь Вітка — сябар дзяцей і птушак», посвященную 115-летию со дня рождения писателя. В рамках эко-клуба «Березка» сотрудники Тимковичской сельской библиотеки для учащихся 3-4 классов Тимковичской средней школы провели познавательное мероприятие «Птушкі, якія зімуюць у Беларусі».
Учащиеся Слободокучинской средней школы читали стихи о птицах белорусских авторов: В. Мазго «Снегіры» (Арина Кандыбович) і «Птушыная сталоўка» (Палина Кубельник); В. Витки «Крыжадзюб» (Владислав Тарасевич) і «Амялушка» (Анатолий Барковский). Это добавило акции теплоты и глубины, напомнив о красоте природы, которую мы призваны беречь.


6 лютага 2026 г. супрацоўнікі Браткаўскай бібліятэкі-клуба у музейнай комнаце правялі экскурс у гісторыю нашых продкаў і іх каштоўнасцей «Наш скарб у нашых руках». Удзельнікі разглядвалі і адгадвалі прадмету быту і прылады з інтэр’ера сялянскай хаты.
#ДзеньРоднагаСвайго #КожнаяПятніцаРоднаеСваё

23.01.2026 г.
Чытаем і размаўляем на роднай мове: у бібліятэках Капыльшчыны гучаць беларускія словы
Бібліятэкі Капыльскага раёна далучыліся да праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё». 23 студеня 2026 года ў бібліятэчных установах праходзіць цікавая акцыя «Чытаем і размаўляем на роднай мове». Яе мэта – вярнуць жывую беларускую мову ў штодзённае спажыванне, нагадаць аб прыгажосці і багацці роднага слова, а таксама падтрымаць цікавасць да літаратурнай спадчыны краю.
Акцыя не абмяжоўваецца адной тэматычнай сустрэчай. На працягу ўсяго часу яе правядзення ў бібліятэках арганізаваны спецыяльныя кніжныя выставы. На іх прадстаўлены не толькі класікі беларускай літаратуры, але і сучасныя аўтары, чые творы цікавяць і маладое пакаленне. Асобныя радзелы прысвечаны краязнаўчай літаратуры, каб кожны мог паглыбіцца ў гісторыю і культуру роднага Капыльскага раёна.
Аднак, галоўнай «жывой» часткай акцыі сталі аглядныя экскурсы і гутаркі. Бібліятэкары праводзяць для наведвальнікаў – і дарослых, і дзяцей – цікавыя агляды прадстаўленых выставак, распавядаюць пра лёсы пісьменнікаў, чые кнігі стаяць на паліцах, чытаюць урыўкі твораў. Атмасфера спрыяе непасрэднаму дыялогу: наведвальнікі дзеляцца ўласнымі любімымі радками, успамінаюць, якія творы вывучалі ў школе, просяць парады, што пачытаць дома.
Капыльская раённая бібліятэка імя А.Астрэйкі прапануе выставу-знаемства «Чытаем роднае» і выставу «Капыльшчына літаратурная». Кожны удзельнік акцыі ў падарунак атрымлівае закладкі серыі «Літаратурнае сузор’е Капыльшчыны».

У рамках акцыі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя юбілейным датам беларускіх пісьменнікаў. Так, бібліятэкары Капыльскай дзіцячай бібліятэкі правялі агляд творчасці «Святло дабрыні», прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння М.Пазнякова. У Браткаўскай сельскай бібліятэцы-клубе арганізавана выстава-сустрэча «Збіральнік залатога зерня слова» да 80-годдзя А.Марціновіча.


«Размаўляем і чытаем па-беларуску» — менавіта пад такім цёплым і натхняльным дэвізам бібліятэкары Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі правялі моўна-літаратурны занятак для вучняў 2–3 класаў Цімкавіцкай сярэдняй школы. Дзеці з задавальненнем віталіся па-беларуску, гулялі ў моўныя гульні, адгадвалі загадкі, чыталі ўслых і знаёміліся з вершамі беларускіх класікаў — Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча. Асабліва жывой атрымалася гульня «Пахвалі сябра», якая напоўніла сустрэчу шчырасцю і добрым настроем.

Такія заняткі дапамагаюць дзецям адчуць прыгажосць роднай мовы, развіваюць маўленне і любоў да кнігі.
Акцыя «Чытаем і размаўляем на роднай мове» – гэта добрая нагода для кожнага жыхара Капыльшчыны адчуць асабістую сувязь з беларускім словам, адкрыць для сябе новыя імёны або з прыемнасцю зноў успомніць любімых беларускіх аўтараў. Бо родная мова – гэта не толькі звычка, гэта душа народа, якая захоўваецца на старонках кніг і ў штодзённай шчырай гутарцы.
Прыходзьце ў бібліятэкі Капыльскага раёна, каб пачуць, убачыць і пагаварыць на мове, што нам дасталася ад продкаў.
Аддзел маркетынгу, сацыякультурнай
дзейнасці і метадычнай работы
Во исполнение Доктрины национальной продовольственной безопасности до 2030 года, утвержденной постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 15 декабря 2017 г. № 962, запущен проект «Кожная пятніца – роднае, сваё», направленный на повышение культуры потребления, продвижение отечественных товаров, популяризацию их качества, разнообразия белорусских блюд, красоты родного языка.
Министерством антимонопольного регулирования и торговли Республики Беларусь (далее – МАРТ) при поддержке Белтелерадиокомпании и иных заинтересованных запущен проект «Кожная пятніца – роднае, сваё» (далее – проект), направленный на повышение культуры потребления, продвижение отечественных товаров, популяризацию их качества, разнообразия белорусских блюд, красоты родного языка.
В рамках проекта предлагается еженедельно по пятницам:
— носить одежду и обувь белорусских производителей;
— готовить из местных продуктов;
— слушать белорусскую музыку;
— читать и разговаривать на белорусском языке и т.д.
Делимся в соцсетях с хештегами:
#ДеньРодногоСвоего или #ДзеньРоднагаСвайго



