Літаратурна-музычная імпрэза “Жыццё як радасць існавання”

03.04.2024 г. Літаратурна-музычная імпрэза “Жыццё як радасць існавання”.
З дзейнасці літаратурнага аб’яднання “Маладняк” пачынаўся творчы шлях многіх таленавітых пісьменнікаў Беларусі. “Маладняк” праводзіў выхаваўчую работу сярод моладзі, садзейнічаў выяўленню талентаў, наладжваў сувязі з літаратурнымі арганізацыямі. Членамі “Маладняку” ў розныя часы былі і нашы землякі: Алесь Гурло, Ян Скрыган, Адам Бабарэка і інш.
Кузьма Чорны стаў гонарам Цімкавіч. І вядзе людзей сюды, на радзіму класіка, дарога, каб пакланіцца яго памяці і вялікаму мастацкаму таленту. Вось і да 100-годдзя ўступлення Кузьмы Чорнага ў літаратурнае аб’яднанне “Маладняк” 3 красавіка 2024 года ў Цімкавічы на святкаванне прыехалі госці са сталіцы: галоўны бібліёграф Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Юля Уладзіміраўна Амосава і загадчык аддзела бібліятэказнаўства ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна” Таццяна Анатольеўна Лаўрык.
Юлія Уладзіміраўна пазнаёміла прысутных з раздзелам віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечаным “маладнякоўцу”, нашаму земляку, Кузьме Чорнаму. Яна распавядала пра творчую актыўнасць пісьменніка і правяла апытанне прысутных на веданне цікавых звестак з жыцця пісьменніка, а за правільныя адказы кожны атрымаў сувенір.
Таццяна Анатольеўна правяла агляд распрацаваных бібліятэкамі Мінскай вобласці віртуальных музеяў, прысвечаных беларускім пісьменнікам.
Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі Ірына Антонаўна Пятровіч пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з першым томам збора твораў Кузьмы Чорнага, у які ўвайшлі апавяданні, напісаныя класікам беларускай літаратуры ў 1921-1925 гадах.
Літаратурна-музычная імпрэза “Жыццё як радасць існавання” прайшла ў Цімкавіцкай сярэдняй школе імя Кузьмы Чорнага. Падчас сустрэчы для вучняў і настаўнікаў прагучалі беларускія найгрышы ў выкананні настаўніцы Веранікі Сяргеяўны Зянько Цімкавіцкай ДШМ і вучня Цімкавіцкай сярэдняй школы Вітаўта Чарняўскага
Вядучымі і арганізатарамі мерапрыемства былі загадчык Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага Людміла Іосіфаўна Ніжэвіч і загадчык Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі Вольга Уладзіміраўна Радкевіч.

nJ2pM_8V-rU YEqyrEWSlNg W2n5TVegmd4 HqrMS0I9gCQ fmefmlUByk4 aHB-wHB88B0

  • Related Posts

    Международный день инвалидов
    • 3 декабря, 2025

    Международный день инвалидов Ежегодно 3 декабря в мире отмечается Международный день инвалидов. Основная его цель заключается в привлечении внимания общественности к проблемам людей с ограниченными возможностями. К этой дате в…

    Читать далее
    Диалоговая площадка «Планирование и отчетность – установка на успех: калейдоскоп рекомендаций»
    • 27 ноября, 2025

    27 ноября 2025 года в Копыльской районной центральной библиотеке им. А.Астрейко состоялась диалоговая площадка на тему планирования и отчетности. Мероприятие собрало сотрудников библиотек Копыльщины и стало площадкой для обмена практиками…

    Читать далее