У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства ў Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя Анатоля Астрэйкі прайшла прэзентацыя першага нумара літаратурнага альманаха «Родныя пагоркі», які выдала літаб’яднанне «Вясёлка» пры падтрымцы газеты «Наша слова». Укладальнік і аўтар прадмовы — загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі ўстановы культуры Ірына Пятровіч, рэдактар — Станіслаў Суднік.



