Уладзімір Гніламёдаў : «Заставацца сабой…»

Уладзімір Гніламёдаў :  «Заставацца сабой…» / уклад. Мікола Мікуліч. – Мінск : Четыре четверти. – 2012. – 574 с. ( Серыя «Асоба і час»).

Кніга прысвечана асэнсаванню феномена Уладзіміра Гніламёдава – выдатнага літаратуразнаўцы і літаратурнага крытыка, доктара філалагічных навук, прафесара, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і выдатнага пісьменніка-раманіста – асобы першай велічыні ў сучаснай беларускай гуманітарыстыцы і культуры. Яе склалі артыкулы, рэцэнзіі і нарысы, што друкаваліся ў беларускіх, рускіх і ўкраінскім выданнях, вядомых і аўтарытэтных крытыкаў і літаратуразнаўцаў, пісьменнікаў і журналістаў, старонкі інтэрв’ю з У. Гніламёдавым, эпісталярныя матэрыялы і інш., якія выяўляюць духоўна-філасофскія і сацыяльна-маральныя асновы і прынцыпы яго жыцця і творчасці.

Разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, філосафаў, пісьменнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца праблемамі развіцця сучаснай беларускай літаратуры.

  • Related Posts

    «Пасхальный свет» зажегся в Копыльской детской библиотеке
    • 17 апреля, 2026

    17 апреля в Копыльской детской библиотеке прошла трогательная тематическая встреча «Пасхальный свет» для самых юных читателей — воспитанников детского сада. В гости к ребятам пришёл настоятель храма Покрова Пресвятой Богородицы…

    Читать далее
    БиблиоНОЧЬ-2026
    • 14 апреля, 2026

    Копыльская районная центральная библиотека им. А. Астрейко приглашает всех любителей литературы на квест  «В погоне за книгой»

    Читать далее