Дрожжа Людміла Яўгенаўна (нар. 4.10.1953) – беларуская пісьменніца і журналістка.
Нарадзілася 4 кастрычніка 1953 года ў в.Рымашы Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла Рымашоўскую васьмігадовую школу (1969), затым Цялядавіцкую сярэднюю школу (1971). Працоўную дзейнасць пачала старшай піянерважатай Вошкатаўскай васьмігадовай школы Капыльскага раёна. У 1972—1977 гг. — студэнтка факультэта журналістыкі БДУ імя У.I.Леніна. 3 1977 г. — рэдактар дзіцяча-юнацкай рэдакцыі Рэспубліканскага радыё, рыхтавала і вяла праграму для старшакласнікаў «Рамантыкі» (працу ў Белдзяржтэлерадыёкампаніі пакінула ў 2002 г.). Працавала ў рэдакцыях часопісаў «Гаспадыня» (2003—2005) і «Хозяин» (2005-2013).