03.04.2024 г. Літаратурна-музычная імпрэза “Жыццё як радасць існавання”.
З дзейнасці літаратурнага аб’яднання “Маладняк” пачынаўся творчы шлях многіх таленавітых пісьменнікаў Беларусі. “Маладняк” праводзіў выхаваўчую работу сярод моладзі, садзейнічаў выяўленню талентаў, наладжваў сувязі з літаратурнымі арганізацыямі. Членамі “Маладняку” ў розныя часы былі і нашы землякі: Алесь Гурло, Ян Скрыган, Адам Бабарэка і інш.
Кузьма Чорны стаў гонарам Цімкавіч. І вядзе людзей сюды, на радзіму класіка, дарога, каб пакланіцца яго памяці і вялікаму мастацкаму таленту. Вось і да 100-годдзя ўступлення Кузьмы Чорнага ў літаратурнае аб’яднанне “Маладняк” 3 красавіка 2024 года ў Цімкавічы на святкаванне прыехалі госці са сталіцы: галоўны бібліёграф Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Юля Уладзіміраўна Амосава і загадчык аддзела бібліятэказнаўства ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна” Таццяна Анатольеўна Лаўрык.
Юлія Уладзіміраўна пазнаёміла прысутных з раздзелам віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечаным “маладнякоўцу”, нашаму земляку, Кузьме Чорнаму. Яна распавядала пра творчую актыўнасць пісьменніка і правяла апытанне прысутных на веданне цікавых звестак з жыцця пісьменніка, а за правільныя адказы кожны атрымаў сувенір.
Таццяна Анатольеўна правяла агляд распрацаваных бібліятэкамі Мінскай вобласці віртуальных музеяў, прысвечаных беларускім пісьменнікам.
Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі Ірына Антонаўна Пятровіч пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з першым томам збора твораў Кузьмы Чорнага, у які ўвайшлі апавяданні, напісаныя класікам беларускай літаратуры ў 1921-1925 гадах.
Літаратурна-музычная імпрэза “Жыццё як радасць існавання” прайшла ў Цімкавіцкай сярэдняй школе імя Кузьмы Чорнага. Падчас сустрэчы для вучняў і настаўнікаў прагучалі беларускія найгрышы ў выкананні настаўніцы Веранікі Сяргеяўны Зянько Цімкавіцкай ДШМ і вучня Цімкавіцкай сярэдняй школы Вітаўта Чарняўскага
Вядучымі і арганізатарамі мерапрыемства былі загадчык Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага Людміла Іосіфаўна Ніжэвіч і загадчык Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі Вольга Уладзіміраўна Радкевіч.
Районный творческий конкурс «В книжном царстве доброты»
Положение о районном творческом конкурсе «В книжном царстве доброты» в рамках совместного проекта «Книга, кисти, карандаш…» государственного учреждения культуры «Копыльская районная центральная библиотека имени Анатолия Астрейко» и государственного учреждения образования…