Літаратурна-музычная імпрэза «Без той песні я жыць не магу…» прысвечаная паэту-песенніку Адаму Русаку
У Песачанскім цэнтры культуры і вольнага часу адбылося святочнае мерапрыемства «Без той песні я жыць не магу…», прысвечанае 120-годдзю з дня нараджэння паэта-песенніка і музыканта Адама Герасімавіча Русака. Супрацоўнікі Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі ім. А. Астрэйкі падрыхтавалі выставу «І зноў я тут, сярод палёў Малінаўкі маёй…» і правялі літаратурнае падарожжа па старонках творчасці А. Русака.