На Капыльшчыне падвялі вынікі раённага конкурсу літаратурнага мастацтва, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мерапрыемства адбылося ў раённай цэнтральнай бібліятэцы імя Анатоля Астрэйкі пры ўдзеле самадзейных паэтаў і пісьменнікаў раёна.
Усе творчыя работы заслугоўваюць увагі. Таму Дыпломам удзельніка раённага этапа абласнога конкурсу літаратурнай творчасці ветэранаў узнагароджаны ўсе яго ўдзельнікі. Сярод іх: Ядвіга Генрыхаўна Малевіч, Любоў Рыгораўна Мотуз, Валянціна Сямёнаўна Саўчанка, Мікалай Пятровіч Майсюк і Святлана Леанідаўна Прылепка.



