Даманская Міхаліна

Міхаліна Даманская (Федушка), нарадзілася ў 1875 годзе ў вёсцы Чыжэвічы. Памерла ў 1936 годзе ў Варшаве. Пісьменніца, навелістка, грамадскі дзеяч.

Дачка Адама і Кацярыны Даманскіх. Атрымала добрае выхаванне і наведвала ў якасці вольнай слухачкі Ягелонскі універсітэт у 1900 годзе. Менавіта тады яна атрымала прэмію бібліятэкі “Спраў выбарчых” за аповесць “Брыдкая”. З таго часу стала актыўна займацца пісьменніцкай дзейнасцю. Напісала і выдала аповесці пад рознымі назвамі (“Ціхая сіла”, “Ззянне”). У навелах і абразках апісала жыццё землякоў, якія вызначаюць праваслаўе.

У час вайны Міхаліна Даманская пражывала ў Мінску, прымала ўдзел у таварыстве “Асвета”. Яна тайна адкрывае школкі, у якіх вучыліся дзеці сялян. Пасля першай сусветнай вайны Даманскія страцілі ўсе свае маёнткі і выехалі ў Варшаву, у тым ліку і Міхаліна. Там жыла за кошт апублікаваных работ і займалася перакладчыцкай дзейнасцю. На французскую мову пераклала вершы Ажэшкі і Сенкевіча. Два разы была замужам. Першы раз за Аляксандрам Шведам, у другі – за Радванам Федушкам.

------------------------------------------------------------
[sape count=1]