Краеведческий календарь

2019

Дзяржаўная ўстанова культуры

“Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка імя Анатоля Астрэйкі”

Каляндар знамянальных дат на 2019 год

ЮБІЛЕІ дзяржаўных і палітычных дзеячаў

24 сакавіка –     130 год з дня нараджэння  Сташэўскага Аляксандра Іосіфавіча, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, міністра ўнутраных спраў, пракурора рэспублікі, ураджэнца в. Думічы Бабаўнянскага сельскага Савета (24. 03. 1889)

31 снежня –          115 год з дня нараджэння Варвашэні Івана Дзянісавіча, партыйнага дзеяча Беларусі, кіраўніка антыфашысцкага падполля і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнца в. Быстрыца (31. 12. 1904 – 4.03.1957)

2019–                           120 год з дня нараджэння Чарнушэвіча Аляксандра Анікеевіча, дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі, удзельніка партызанскага руху ў гады грамадзянскай вайны, наркома народнай асветы (1899 – 29. 10. 1937)

2019 –                         120 год з дня нараджэння Чарнушэвіча Аляксандра Мікалаевіча,   партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, ураджэнца г. Капыля (1899 – 2. 08. 1938)

 

ЮБІЛЕІ военачальнікаў, герояў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны

10 лютага –             100 год з дня нараджэння Лушчыцкага Міхаіла Аляксеевіча,   генерал-маёра медыцынскай службы, савецкага і расійскага вучонага ў галіне ваенна-марской і шпітальнай хірургіі, ураджэнца в. Колаўка В. Раёўскага сельскага Савета (зараз Цімкавіцкага) (10. 02. 1919 – 10. 03. 1999)

17 мая –                   75 год з дня нараджэння Іодкі Адама Адамавіча, савецкага і расійскага военачальніка,    генерал-маёра, ураджэнца вёскі Бор (17. 05. 1944 – 23. 10. 1996)

21 чэрвеня –          105 год з дня нараджэння Таўпекі Аляксандра Рыгоравіча, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца в. Доктаравічы (21.06 1914 – 21.06. 1944)

2019 –                      115 год з дня нараджэння Лобана Фёдара Макаравіча, генерал-маёра авіяцыі, ураджэнца в. Кіявічы Блеўчыцкага сельскага Савета (1904)

2019 –                      105 год з дня нараджэння Чарных Георгія Васільевіча, удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ураджэнца в. Савічы Браткаўскага сельскага Савета (зараз Цімкавіцкага) (1914 – 7 . 11. 1949)

 

ЮБІЛЕІ Герояў Сацыялістычнай Працы і перадавікоў сельскай гаспадаркі

1 мая-                 95 год з дня нараджэння Сабалеўскага Антона Кузьміча, працаўніка сельскай гаспадаркі Казахстана, механізатара, камбайнера, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца вёскі Вясёлае (1. 05. 1924)

28 чэрвеня –      95 год з дня нараджэння Выскваркі Арсена Мікалаевіча, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца в. Блеўчыцы (28.04. 1924 – 1989)

10 кастрычніка 105 год з дня нараджэння Трыгубовіч Алімпіяды Адамаўны, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнкі в. Астрэйкі Сл. Кучынскага сельскага Савета (10. 10. 1914 – 13.04.1993)

15 кастрычніка- 95 год з дня нараджэння Нахмановіча Аляксандра Львовіча, казахскага спецыяліста і кіраўніка сельскай гаспадаркі, заснавальніка шэрагу аграрных вытворчасцей, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца вёскі Вясёлае (15. 10. 1924 -14. 05. 1996)

2019 –                 110 год з дня нараджэння Рачок Соф’і Пятроўны, брыгадзіра першай ў рэспубліцы жаночай  трактарнай брыгады, ураджэнкі в. Печураны  Пацейкаўскага сельскага Савета (1909 -1970)

 

ЮБІЛЕІ навуковых дзеячаў

7 студзеня-  70 год з дня нараджэння Корсакава Уладзіміра Уладзіміравіча, беларускага канструктара і вучонага ў галіне машынабудавання, з 1996 года быў канструктарам, а затым галоўным канструктарам Дзяржаўнага прадпрыемства “Мінскі аўтамабільны завод” ВА “Белаўтамаз”, ураджэнца г. Капыля (7. 01. 1949)

10 сакавіка-  90 год з дня нараджэння Наркевіча Аркадзя Іосіфавіча, доктара філалагічных навук, прафесара, ураджэнца в. Воранаўшчына Цімкавіцкага сельскага Савета (10.03.1929 – кастрычнік, 2002)

1 мая –                85 год з дня нараджэння Бокуна Івана Антонавіча, доктара тэхнічных навук прафесара, член-карэспандэнта Беларускай інжынернай акадэміі, ураджэнца вёскі Сцяпуры          (1.05. 1934)

23 мая –              80 год з дня нараджэння Зяневіча Міхаіла Вікенцьевіча, расійскага вучонага ў галіне педыятрыі, пульманалогіі, педагога, доктара медыцынскіх навук, ураджэнца вёскі Дусаеўшчына (23. 05. 1939)

20 жніўня –        80 год з дня нараджэння Гамзы Мікалая Аляксандравіча, вучонага ў галіне спартыўнай медыцыны, ураджэнца вёскі Траянава (20. 08. 1939)

8 верасня-     95 год з дня нараджэння Чыгіра Васіля Фёдаравіча, заслужанага юрыста Беларусі, доктара юрыдычных навук, ураджэнца в. Лешня Блеўчыцкага сельскага Савета (8. 09. 1924)

17 верасня –       75 год з дня нараджэння Калацкага Валерыя Іванавіча, расійскага вучонага ў галіне акіяналогіі, прыкладной гідрафізікі і аховы навакольнага асяроддзя, доктара фізіка-матэматычных навук, ураджэнца вёскі Садавічы (17. 09. 1944 -19. 11. 1996)

21 верасня-    120 год з дня нараджэння Кіені Макара Аляксандравіча, інжынера-будаўніка мастоў у Еўропе і Амерыцы, ураджэнца в. Домантавічы Блеўчыцкага сельскага Савета (21. 09. 1899 -19390

27 верасня-        125 год з дня нараджэння Гурло Аляксея Васільевіча, першага рэктара Дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, ураджэнца г. Капыля  (27. 09. 1894 – 30.01.1960)

27 верасня-        85 гадоў з дня нараджэння Вараб’я  Георгія Алясандравіча, беларускага вучонага-юрыста, ураджэнца вёскі Быстрыца (23. 09. 1934 – 27. 08. 2012)

28 верасня –       55 год з дня нараджэння Лебедзева Мікалая Мікалаевіча, ра  сійскага вучонага ў галіне хірургіі, доктара медыцынскіх навук, дзіцячыя і юнацкія гады якога прайшлі ў Капылі (28. 09.1964)

5 снежня-           100 год з дня нараджэння Гурына Льва Сямёнавіча, савецкага і расійскага вучонага ў галіне статыстычнай апрацоўкі касмічнай вымяральнай інфармацыі, ураджэнца вёскі Семежава (5. 12. 1919 – 26. 05. 2010)

12 снежня –        80 год з дня нараджэння Ордзіна Вілора Мікалаевіча, прамыслоўца, вучонага ў галіне эканомікі, грамадскага і палітычнага дзеяча, ураджэнца вёскі Цімкавічы (12. 12. 1939)

17 снежня –        115 год з дня нараджэння Айзенберга Рыгора Захаравіча, расійскага вучонвгв ў галіне электрадынамікі і сувязі, доктара тэхнічных навук, ураджэнца вёскі Цімкавічы (17. 12. 1904 -30. 03. 1994)

2019 –                  100 год з дня нараджэння  Тароцькі Уладзіміра Іосіфавіча, канструктара танкаў, ураджэнца вёскі Рымашы (1919)

 

ЮБІЛЕІ паэтаў, пісьменнікаў і дзеячаў мастацтва

21 лютага –        110 год з дня нараджэння Андруковіча Фёдара Аляксандравіча, беларускага і расійскага опернага спевака, ураджэнца вёскі Цімкавічы (21. 02. 1909 -1. 03. 1964)

23 лютага -        140 год з дня нараджэння Малевіча Казіміра Севярынавіча, расійскага, украінскага і беларускага мастака-авангардыста, тэарэтыка мастацтва, філосафа, педагога, дзіцячыя гады якога прайшлі каля Капыля  (23. 02. 1879 – 15. 05. 1935)

6 красавіка-      115 год з дня нараджэння Хведаровіча Міколы,беларускага паэта, ураджэнца г. Капыля (6. 04.1904 – 20.08. 1991)

24 мая-               115 год з дня нараджэння Русака Адама Герасімавіча, беларускага паэта, ураджэнца в. Пясочнае (24. 05.1904 – 21. 03.1987)

19 верасня-          85 год з дня нараджэння Галубовіча Генадзя Міхайлавіча, графіка, члена  Саюза мастакоў Беларусі, заслужанага работніка культуры Беларусі, ураджэнца в . Вялешына-1 (19. 09. 1934 – 24. 04. 1992)

2 кастрычніка 120 год з дня нараджэння Бабарэкі Адама Антонавіча, беларускага пісьменніка і крытыка, ураджэнца в. Сл. Кучынка (2. 10. 1899 – 10.10. 1938)

21 лістапада-  90 год з дня нараджэння Ралько Івана Дмітрыевіча, крытыка і літаратуразнаўцы, ураджэнца в. Макраны (21.11. 1929 – 27.12. 1979)

15 снежня-         90 год з дня нараджэння Родчанкі Рыгора Віктаравіча, паэта, публіцыста, фалькларыста і краязнаўцы, ураджэнца в. Цімкавічы (15.12. 1929 – 20. 02. 1995)

 

У 2019 годзе спаўняецца:

 красавік –          100 год як у Капылі была створана першая ячэйка Камуністычнага саюза моладзі. Сакратаром быў абраны Канстанцін Зарамбоўскі (красавік, 1919)

15 красавіка –  55 год з дня заснавання саўгаса “Бабоўня” (15. 04. 1964)

май -                   90 год з дня заснавання ААТ “Ціміразеўскі” (калгас імя Ціміразева) (май, 1929)

май –                   60 год як ў Капылі было адчынена аддзяленне хуткай дапамогі пры раённай бальніцы (май, 1959)

24 чэрвеня –        55 год з дня адкрыцця літаратурнага музея імя Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах (24. 06. 1964)

чэрвень –              30 год з дня ўтварэння Капыльскага аддзялення “Ахова”пры МУС Рэспублікі Беларусь (Чэрвень,1989)

1 ліпеня –           75 год з дня вызвалення Капыля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1.07. 1944)

4 ліпеня –            40 год з дня адкрыцця  ў Капылі гісторыка-краязнаўчага музея (4. 07. 1979)

16 ліпеня –           65 год як быў ўтвораны Блеўчыцкі сельскі Савет (16. 07. 1954)

17 ліпеня –           95 год з дня ўтварэння Капыльскага раёна і як Капыль стаў раённым цэнтрам (17. 07. 1924)

1 верасня –          55 год як пачала сваю работу дзіцячая школа мастацтваў г. Капыля (1. 09. 1964)

1 верасня –          50 год як была заснавана Дзяржынская сельская бібліятэка (1. 09. 1969)

1 верасня –           10 год як была адкрыта ўстанова адукацыі “Капыльскі раённы  Цэнтр дзіцячага турызму і краязнаўства” (1.09. 2009)

26 кастрычніка- 90 год з дня заснавання завода  гумава-тэхнічных вырабаў (26. 10. 1929)

29 кастрычніка – 90 год з дня ўтварэння ААТ “Семежава” (калгас “Семежава”) (29. 10. 1929)

4 лістапада        30 год як быў адкрыты помнік воінам-інтэрнацыяналістам ў Капылі (4. 11. 1989)

лістапад –             90 год здня ўтварэння ААТ “Скабін” (калгас “Рассвет”) (лістапад, 1929)

лістапад –             90 год як быў заснаваны ААТ “Душава” (калгас “Пралетарый” (лістапад, 1929)

22 снежня –          90 год з дня ўтварэння  калгаса імя Суворова”) (22. 12. 1929)

2019 –                    250 год як  у вёсцы Бабоўня  была заснавана суконная мануфактура (1769)

2019–                     110 год як вёсцы Садавічы было адчынена народнае вучылішча (1909)

2019 –                    80 год як  была завершана пабудова новай, шырокай чыгункі “Баранавічы – Цімкавічы” (1939)

2019 –                     90 год як было арганізавана ЗАТ “Жыліхава” (калгас “Бальшавік) (1929)

2019 –                    45 год з дня заснавання завода жалезабетонных вырабаў (1974)

 

Пры складанні  спіса “Старонкі гісторыі Капыльшчыны”  былі выкарыстаны наступныя матэрыялы:

  1. Беларуская энцыклапедыя: У18 т. – Мінск.: БелЭн, 1996. – 2002
  2. Беларусь: Энцыкл. даведнік. – Мінск: БелЭн, 1995.- 799 с.
  3. Бельскі, А. Тут іх карані і вытокі: вядомыя людзі з Капыльшчыны ў свеце.- Мінск: Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”, 2014..- 71 с.
  4. Бельскі, А. Тут наша радзіма: вядомыя людзі з Капыльшчыны ў Беларусі і свеце /Алесь Бельскі. – Мінск:Выдавец Зміцер Колас, 2018. -152 с.
  5. Минская область: энциклопедия в 2 т.- Мінск: БелЭн, 2007
  6. Памяць:Капыльскі раён: гісторыка-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. – Мінск: Бел навука, 2001. – 638 с.
  7. Звесткі з установы “Дзяржаўны занальны архіў” г. Слуцк

 

Каляндар складзены метадыстам аддзела бібліятэчнага маркетынгу

                                                           Н. А. Гурло

2018

Дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, военаначальнікі

8 красавіка -                 110 гадоў з дня нараджэння Канановіча Іпаліта Сільвестравіча,арганізатара і кіраўніка партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнца вёскі Кукавічы (8. 04. 1908 -29. 10. 1974)

11 красавіка -               125 гадоў з дня нараджэння Гулейкі Васіля Рыгоравіча, генерал-лейтэнанта артылерыі, ураджэнца вёскі Быстрыца (11.04. 1893 – 8. 07. 1973)

15 кастрычніка -          115 гадоў з дня нараджэння Татура Адама Пятровіча, удзельніка вайны ў Іспаніі, Фінляндыі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны (15. 10. 1908)

20 лістапада -                105 гадоў з дня нараджэння Янкоўскага Міхаіла Рыгоравіча, аднаго з кіраўнікоў і арганізатараў партызанскага руху на Капыльшчыне, камандзіра партызанскай брыгады “У імя Радзімы”, ураджэнца вёскі Вялікія Прусы (20. 11. 1913)

2018 -                              110 гадоў з дня нараджэння Буткевіча Яўгена Рыгоравіча,  военаначальніка, ураджэнца вёскі Камсамольскае (1908)

 

Героі Савецкага Саюза

13 кастрычніка –          105 гадоў з дня нараджэння Рамашкі Мікалая Васільевіча, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца вёскі Дусаеўшчына (13.10. 1913 -30.06. 1944)

2018 –                              100 гадоў з дня нараджэння Красуцкага Яўгена Іванавіча, Героя Савецкага Саюза, ураджэкца г. Ленінграда,          які дзіцячыя і юнацкія гады правёў на Капыльшчыне (1918 – 17. 03. 1944)

 

Героі Сацыялістычнай  Працы

3 мая –                            100 гадоў з дня нараджэння  Букатай Надзеі Іванаўны, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнкі вёскі Траянава (3. 05. 1918 – 3.09. 1977)

5 мая –                            85 гадоў з дня нараджэння Пінчука Васіля Андрэевіча, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца вёскі Блеўчыцы (5. 05. 1933)

7 мая –                            85  гадоў з дня нараджэння Германа Мікалая Мікалаевіча, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца вёскі Жавалкі (7. 05. 1933 – 1991)   

 

Дзеячы навукі

3 студзеня –                    75 гадоў з дня нараджэння Рудніцкага Антона Сяргеевіча, беларускага вучонага ў галіне тэарэтычнай і прыкладной электрадынамікі , доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, ураджэнца вёскі Філіпавічы  (3. 01. 1943)

5 студзеня –                    80 гадоў з дня нараджэння Вайтовіча Аляксандра Паўлавіча, фізіка, акадэміка, ураджэнца вёскі Рачкевічы (5. 01. 1938)

8 студзеня –                    170 гадоў з дня нараджэння Якуба Наркевіча-Ёдкі, беларускага вынаходніка, медыка, доктара медыцыны, прафесара маёнтак Наднёман, навуковая дзейнасць якога была звязана з Капыльскім раёнам (Пясочнае, Сінячова) (8. 01. 1848 – 19. 02. 1905)

10 лютага –                    90 гадоў з дня нараджэння  Высоцкага Міхаіла Сцяпанавіча, вучонага ў галіне машынабудавання, Героя Беларусі, ураджэнца вёскі Семежава (10. 02. 1928 – 25. 05. 2013)

28 лютага –                    90 гадоў з дня нараджэння Германовіча Івана Клімавіча, вучонага, мовазнаўцы, лаурэата Дзяржаўнай прэміі 1998 года, ураджэнца вёскі Садавічы (28. 02. 1928 – 28. 03. 2001)

15 красавіка –               70 гадоў з дня нараджэння Ляўко Анатоля Ігнатавіча, доктара сацыялагічных навук, прафесара, ураджэнца вёскі Астравок (15. 04. 1948)

11 мая –                          230 гадоў з дня нараджэння Ачапоўскага Міхаіла, вучонага – аграбіёлага і эканаміста, ураджэнца вёскі Пацейкі (11. 05. 1788 – 21.01. 1854)

20 мая –                          80 гадоў з дня нараджэння Чупрыгінай Людмілы Трафімаўны, вучонай ў галіне  сістэмнага праграмнага забяспячэння ЭВМ, лаурэата Дзяржаўнай прэміі СССР, ураджэнкі вёскі В. Пруссы Цімкавіцкага сельскага Савета (20. 05. 1938)

20 чэрвеня –                  75 гадоў з дня нараджэння Манака Мікалая Андрэевіча, вучонага кардыёлага, доктара медыцынскіх навук, ураджэнца вёскі  Семежава (20. 06. 1943 – 1. 03. 2017)

12 верасня –                   80 гадоў з дня нараджэння Жалкоўскага Яўгена Аляксандравічасавецкага і расійскага вучонага ў галіне геадэзіі, картаграфіі, геаінфарматыкі, экалагічнай бяспекі, доктара тэхнічных навук, прафесара, лаурэата Дзяржаўнай прэміі СССР, ураджэнца вёскі Асавец Грозаўскага сельскага Савета (19. 09. 1938 – 3.05. 2011)

23 кастрычніка –          85 гадоў з дня нараджэння Ліневіча Антона  Уладзіміравіча, савецкага  і расійскага вучонага-эканаміста ў галіне тарыфікацыі працы, доктара эканамічных навук, прафесара, ураджэнца вёскі Роспы Слабадакучынскага сельскага Савета (23. 10. 1933 – 29. 08. 2011)

19 снежня –                    110 гадоў з дня нараджэння Умрэйкі Сцяпана Андрэевіча, вучонага ў галіне педагогікі, заслужанага настаўніка БССР, ураджэнца вёскі Пясочнае (19. 12. 1908-19. 06. 1978)

 

Дзеячы культуры, мастацтва, спорта, паэты і пісьменнікі

5 студзеня –                    70 гадоў з дня нараджэння Ровенскага Дзмітрыя Дзмітрыевіча,дзеяча самадзейнага мастацтва, майстра народных інструментаў, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, ураджэнца г. Капыля (5. 01. 1948)

30 красавіка -               105 гадоў з дня нараджэння Пратасевіча Вячаслава Сцяпанавіча,беларускага народнага майстра традыцыйных музычных інстументаў, выканаўцы на дудцы, скрыпцы, жалейках з чароту, кмену, саломы, ураджэнца вёскі Роспы (30. 04. 1913 – 2.11. 1992)

10 мая -                          80 гадоў з дня нараджэння Канановіча Івана Іванавіча, беларускага празаіка і нарысіста, ураджэнца вёскі Кукавічы (10. 05. 1938)

23 мая -                          50 гадоў  з дня нараджэння Фядотавай Ірыны Аляксандраўны, спартсменкі (інваспорт, веласпорт), заслужанага майстра спорту Беларусі, чэмпіёнкі Параалімпійскіх гульняў, чэмпіёнкі свету, ураджэнкі вёскі Садкі Слабадакучынскага сельскага Савета (23. 05. 1968)

9 ліпеня -                       125 гадоў з дня нараджэння Мазэ Эйды (Жукоўскай Іды) яўрэйскай пісьменніцы Канады, ураджэнкі вёскі Вуглы Доктаравіцкага сельскага Савета (9. 07. 1893 – 13. 06. 1962)

15 ліпеня -                     105 гадоў з дня нараджэння Розіна Пятра Ісакавіча, вядомага мастака, лаурэата Дзяржаўнай прэміі СССР, ураджэнца вёскі Вошкаты (15. 07. 1913 -1984)

23 ліпеня -                     55 гадоў з дня нараджэння Бельскага Алеся, беларускага пісьменніка, доктара філалагічных навук, ураджэнца вёскі Цімкавічы (23.07. 1963)

1 верасня -                     65 гадоў з дня нараджэння Кашуба Ганны, паэтэсы, ураджэнкі в. Леткаўшчына (1.09.1953)

29 верасня -                   195 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі, польскага і беларускага паэта, дзіцячыя і юнацкія гады, якога прайшлі ў вёсцы Кудзінавічы (29. 09. 1823 – 15. 09. 1862)

2018 -                              80 гадоў з дня нараджэння Родчанкі Мікалая Віктаравіча, пісьменніка, педагога, ураджэнца вёскі Цімкавічы (1938)

2018 -                              445 гадоў з дня нараджэння Набароўскага Данілы, паэта, дыпламата, урача, ураджэнца г. Капыля (1573 -1640)

 

У 2018 годзе спаўняецца:

15 студзеня –                 80 гадоў з дня ўтварэння Мінскай вобласці (15. 01.1938)

22 студзеня –                 45 гадоў як Слабадакучынская  прыклубная бібліятэка  была пераўтворана ў Слабадакучынскую  сельскую бібліятэку, якая ў 2014 годзе рэарганізавана ў Слабадакучынскую бібліятэку-клуб (22. 01. 1973)

1 лютага -                      45 гадоў як была ўтворана Праснакоўская сельская бібліятэка, зачынена з 1 студзеня 2014 (1. 02.1973)

2 лютага –                     75 гадоў з дня знішчэння фашысцкімі карнікамі  вёскі Маcявічы разам з жыхарамі (2. 02. 1943)

3 лютага -                      75 гадоў з дня знішчэння фашысцкімі карнікамі вёскі Рулёва разам з жыхарамі (3.02.1943)

5 лютага -                      75 гадоў з дня знішчэння фашысцкімі карнікамі вёскі Жавалкі разам з жыхарамі (5. 02. 1943)

9 лютага -                      75 гадоў з дня знішчэння фашысцкімі карнікамі вёскі Калодезнае разам з жыхарамі (9. 02. 1943)

14 красавіка –               60 гадоў як было створана ДУП МПМК-194  (14. 04. 1958)

красавік  –                     100 гадоў як быў утвораны Капыльскі ваенны камісарыят (красавік, 1918)

1 чэрвеня –                    55 гадоў  як была адкрыта раённая ветэрынарная аптэка ў Цімкавічах (1. 06. 1963)

8 жніўня –                      10 гадоў з часу адкрыцця музея М. С. Высоцкага ў вёсцы Семежава (8. 08. 2008)

1 верасня –                     20  гадоў як была адчынена Мажская школа-сад (1. 09. 1998)

19 верасня –                   15 гадоў як быў заснаваны музей этнаграфіі і побыту ў вёсцы Вялешына (19. 09. 2003)

12 лістапада –               55 гадоў як было створана літаратурнае аб’яднанне “Вясёлка” (12. 11.1963)

12 снежня –                    60 гадоў як быў адкрыты цэнтр дзіцячай творчасці (раней  Дом піянераў) (12. 12. 1958)

17 снежня –                    50 гадоў з дня заснавання Ванелевіцкай сельскай бібліятэкі, якая 1 студзеня 2015  рэарганізавана ў Ванелевіцкі цэнтр культуры і досуга (17.12. 1968)

29 снежня –                    15 гадоў як адбылося адкрыццё новага корпуса раённай бальніцы (29. 12. 2003)

30 снежня –                    40 гадоў з дня адкрыцця ў Капылі гісторыка-краязнаўчага музея (30. 12. 1978)

2018 –                              10 гадоў аграгарадкам “Пацейкі”, “Пясочнае”, “Лясное” (2008)

2018 –                              85 гадоў як была створана першая ў рэспубліцы жаночая трактарная  брыгада, якую ўзначальвала Соф’я Пятроўна Рачок (1933)

2018 –                              100 гадоў з дня адкрыцця Цімкаўскага драматычнага тэатра (1918)

2018-                               105 гадоў як былі адчынены  Вараб’евічскае, Вялікараёўскае, Малараеўскае, Савічскае народныя вучылішчы (1913)

2018 –                              115 гадоў як у Капылі была створана група РСДРП (1903)

2018 –                              150 гадоў як былі адчынены Кіявічскае, Пацейкаўскае народныя вучылішчы (1868)

2018 –                              155 гадоў як былі адчынены Быстрыцкае, Грозаўскае, Песачанскае, Старыцкае, Цімкавіцкае народныя вучылішчы (1863)

2018 –                              225 гадоў як была створана Мінская губернія. Капыль па прычыне свайго поўнага заняпаду ўвайшоў у трэці стан Слуцкага павета як звычайнае мястэчка (1793)

 

Пры складанні  спіса “Старонкі гісторыі Капыльшчыны”  былі выкарыстаны наступныя матэрыяпы:

  1. Беларуская энцыклапедыя: У18 т. – Мінск.: БелЭн, 1996. – 2002
  2. Беларусь: Энцыкл. даведнік. – Мінск: БелЭн, 1995.- 799 с.
  3. Бельскі, А. Тут іх карані і вытокі: вядомыя людзі з Капыльшчыны ў свеце.- Мінск: Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”, 2014..- 71 с.
  4. Минская область:энциклопедия в 2 т.- Мінск: БелЭн, 2007
  5. Памяць:Капыльскі раён: гісторыка-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. – Мінск: Бел навука, 2001. – 638 с.
  6. Звесткі з установы “Дзяржаўны занальны архіў” г. Слуцк

 

Каляндар складзены метадыстам аддзела бібліятэчнага маркетынгу

 

                                                                      Н. А. Гурло

------------------------------------------------------------
[sape count=1]