Архив для категории: краеведческие даты

Краеведческий календарь 2018 года

 

 

Дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, военаначальнікі

8 красавіка -                 110 гадоў з дня нараджэння Канановіча Іпаліта Сільвестравіча, арганізатара і кіраўніка партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнца вёскі Кукавічы (8. 04. 1908 -29. 10. 1974)

11 красавіка -               125 гадоў з дня нараджэння Гулейкі Васіля Рыгоравіча, генерал-лейтэнанта артылерыі, ураджэнца вёскі Быстрыца (11.04. 1893 – 8. 07. 1973)

15 кастрычніка -          115 гадоў з дня нараджэння Татура Адама Пятровіча, удзельніка вайны ў Іспаніі, Фінляндыі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны (15. 10. 1908)

20 лістапада -                105 гадоў з дня нараджэння Янкоўскага Міхаіла Рыгоравіча, аднаго з кіраўнікоў і арганізатараў партызанскага руху на Капыльшчыне, камандзіра партызанскай брыгады “У імя Радзімы”, ураджэнца вёскі Вялікія Прусы (20. 11. 1913)

2018 -                              110 гадоў з дня нараджэння Буткевіча Яўгена Рыгоравіча,  военаначальніка, ураджэнца вёскі Камсамольскае (1908)

 

Героі Савецкага Саюза

13 кастрычніка –          105 гадоў з дня нараджэння Рамашкі Мікалая Васільевіча, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца вёскі Дусаеўшчына (13.10. 1913 -30.06. 1944)

2018 –                              100 гадоў з дня нараджэння Красуцкага Яўгена Іванавіча, Героя Савецкага Саюза, ураджэкца г. Ленінграда,          які дзіцячыя і юнацкія гады правёў на Капыльшчыне (1918 – 17. 03. 1944)

 

Героі Сацыялістычнай  Працы

3 мая –                            100 гадоў з дня нараджэння  Букатай Надзеі Іванаўны, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнкі вёскі Траянава (3. 05. 1918 – 3.09. 1977)

5 мая –                            85 гадоў з дня нараджэння Пінчука Васіля Андрэевіча, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца вёскі Блеўчыцы (5. 05. 1933)

7 мая –                            85  гадоў з дня нараджэння Германа Мікалая Мікалаевіча, Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца вёскі Жавалкі (7. 05. 1933 – 1991)   

 

Дзеячы навукі

3 студзеня –                    75 гадоў з дня нараджэння Рудніцкага Антона Сяргеевіча, беларускага вучонага ў галіне тэарэтычнай і прыкладной электрадынамікі , доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, ураджэнца вёскі Філіпавічы  (3. 01. 1943)

5 студзеня –                    80 гадоў з дня нараджэння Вайтовіча Аляксандра Паўлавіча, фізіка, акадэміка, ураджэнца вёскі Рачкевічы (5. 01. 1938)

8 студзеня –                    170 гадоў з дня нараджэння Якуба Наркевіча-Ёдкі, беларускага вынаходніка, медыка, доктара медыцыны, прафесара маёнтак Наднёман, навуковая дзейнасць якога была звязана з Капыльскім раёнам (Пясочнае, Сінячова) (8. 01. 1848 – 19. 02. 1905)

10 лютага –                    90 гадоў з дня нараджэння  Высоцкага Міхаіла Сцяпанавіча, вучонага ў галіне машынабудавання, Героя Беларусі, ураджэнца вёскі Семежава (10. 02. 1928 – 25. 05. 2013)

28 лютага –                    90 гадоў з дня нараджэння Германовіча Івана Клімавіча, вучонага, мовазнаўцы, лаурэата Дзяржаўнай прэміі 1998 года, ураджэнца вёскі Садавічы (28. 02. 1928 – 28. 03. 2001)

15 красавіка –               70 гадоў з дня нараджэння Ляўко Анатоля Ігнатавіча, доктара сацыялагічных навук, прафесара, ураджэнца вёскі Астравок (15. 04. 1948)

11 мая –                          230 гадоў з дня нараджэння Ачапоўскага Міхаіла, вучонага – аграбіёлага і эканаміста, ураджэнца вёскі Пацейкі (11. 05. 1788 – 21.01. 1854)

20 мая –                          80 гадоў з дня нараджэння Чупрыгінай Людмілы Трафімаўны, вучонай ў галіне  сістэмнага праграмнага забяспячэння ЭВМ, лаурэата Дзяржаўнай прэміі СССР, ураджэнкі вёскі В. Пруссы Цімкавіцкага сельскага Савета (20. 05. 1938)

20 чэрвеня –                  75 гадоў з дня нараджэння Манака Мікалая Андрэевіча, вучонага кардыёлага, доктара медыцынскіх навук, ураджэнца вёскі  Семежава (20. 06. 1943 – 1. 03. 2017)

12 верасня –                   80 гадоў з дня нараджэння Жалкоўскага Яўгена Аляксандравіча савецкага і расійскага вучонага ў галіне геадэзіі, картаграфіі, геаінфарматыкі, экалагічнай бяспекі, доктара тэхнічных навук, прафесара, лаурэата Дзяржаўнай прэміі СССР, ураджэнца вёскі Асавец Грозаўскага сельскага Савета (19. 09. 1938 – 3.05. 2011)

23 кастрычніка –          85 гадоў з дня нараджэння Ліневіча Антона  Уладзіміравіча, савецкага  і расійскага вучонага-эканаміста ў галіне тарыфікацыі працы, доктара эканамічных навук, прафесара, ураджэнца вёскі Роспы Слабадакучынскага сельскага Савета (23. 10. 1933 – 29. 08. 2011)

19 снежня –                    110 гадоў з дня нараджэння Умрэйкі Сцяпана Андрэевіча, вучонага ў галіне педагогікі, заслужанага настаўніка БССР, ураджэнца вёскі Пясочнае (19. 12. 1908-19. 06. 1978)

 

Дзеячы культуры, мастацтва, спорта, паэты і пісьменнікі

5 студзеня –                    70 гадоў з дня нараджэння Ровенскага Дзмітрыя Дзмітрыевіча, дзеяча самадзейнага мастацтва, майстра народных інструментаў, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, ураджэнца г. Капыля (5. 01. 1948)

30 красавіка -               105 гадоў з дня нараджэння Пратасевіча Вячаслава Сцяпанавіча, беларускага народнага майстра традыцыйных музычных інстументаў, выканаўцы на дудцы, скрыпцы, жалейках з чароту, кмену, саломы, ураджэнца вёскі Роспы (30. 04. 1913 – 2.11. 1992)

10 мая -                          80 гадоў з дня нараджэння Канановіча Івана Іванавіча, беларускага празаіка і нарысіста, ураджэнца вёскі Кукавічы (10. 05. 1938)

23 мая -                          50 гадоў  з дня нараджэння Фядотавай Ірыны Аляксандраўны, спартсменкі (інваспорт, веласпорт), заслужанага майстра спорту Беларусі, чэмпіёнкі Параалімпійскіх гульняў, чэмпіёнкі свету, ураджэнкі вёскі Садкі Слабадакучынскага сельскага Савета (23. 05. 1968)

9 ліпеня -                       125 гадоў з дня нараджэння Мазэ Эйды (Жукоўскай Іды) яўрэйскай пісьменніцы Канады, ураджэнкі вёскі Вуглы Доктаравіцкага сельскага Савета (9. 07. 1893 – 13. 06. 1962)

15 ліпеня -                     105 гадоў з дня нараджэння Розіна Пятра Ісакавіча, вядомага мастака, лаурэата Дзяржаўнай прэміі СССР, ураджэнца вёскі Вошкаты (15. 07. 1913 -1984)

23 ліпеня -                     55 гадоў з дня нараджэння Бельскага Алеся, беларускага пісьменніка, доктара філалагічных навук, ураджэнца вёскі Цімкавічы (23.07. 1963)

1 верасня -                     65 гадоў з дня нараджэння Кашуба Ганны, паэтэсы, ураджэнкі в. Леткаўшчына (1.09.1953)

29 верасня -                   195 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі, польскага і беларускага паэта, дзіцячыя і юнацкія гады, якога прайшлі ў вёсцы Кудзінавічы (29. 09. 1823 – 15. 09. 1862)

2018 -                              80 гадоў з дня нараджэння Родчанкі Мікалая Віктаравіча, пісьменніка, педагога, ураджэнца вёскі Цімкавічы (1938)

2018 -                              445 гадоў з дня нараджэння Набароўскага Данілы, паэта, дыпламата, урача, ураджэнца г. Капыля (1573 -1640)

 

У 2018 годзе спаўняецца:

15 студзеня –                 80 гадоў з дня ўтварэння Мінскай вобласці (15. 01.1938)

22 студзеня –                 45 гадоў як Слабадакучынская  прыклубная бібліятэка  была пераўтворана ў Слабадакучынскую  сельскую бібліятэку, якая ў 2014 годзе рэарганізавана ў Слабадакучынскую бібліятэку-клуб (22. 01. 1973)

1 лютага -                      45 гадоў як была ўтворана Праснакоўская сельская бібліятэка, зачынена з 1 студзеня 2014 (1. 02.1973)

2 лютага –                     75 гадоў з дня знішчэння фашысцкімі карнікамі  вёскі Маcявічы разам з жыхарамі (2. 02. 1943)

3 лютага -                      75 гадоў з дня знішчэння фашысцкімі карнікамі вёскі Рулёва разам з жыхарамі (3.02.1943)

5 лютага -                      75 гадоў з дня знішчэння фашысцкімі карнікамі вёскі Жавалкі разам з жыхарамі (5. 02. 1943)

9 лютага -                      75 гадоў з дня знішчэння фашысцкімі карнікамі вёскі Калодезнае разам з жыхарамі (9. 02. 1943)

14 красавіка –               60 гадоў як было створана ДУП МПМК-194  (14. 04. 1958)

красавік  –                     100 гадоў як быў утвораны Капыльскі ваенны камісарыят (красавік, 1918)

1 чэрвеня –                    55 гадоў  як была адкрыта раённая ветэрынарная аптэка ў Цімкавічах (1. 06. 1963)

8 жніўня –                      10 гадоў з часу адкрыцця музея М. С. Высоцкага ў вёсцы Семежава (8. 08. 2008)

1 верасня –                     20  гадоў як была адчынена Мажская школа-сад (1. 09. 1998)

19 верасня –                   15 гадоў як быў заснаваны музей этнаграфіі і побыту ў вёсцы Вялешына (19. 09. 2003)

12 лістапада –               55 гадоў як было створана літаратурнае аб’яднанне “Вясёлка” (12. 11.1963)

12 снежня –                    60 гадоў як быў адкрыты цэнтр дзіцячай творчасці (раней  Дом піянераў) (12. 12. 1958)

17 снежня –                    50 гадоў з дня заснавання Ванелевіцкай сельскай бібліятэкі, якая 1 студзеня 2015  рэарганізавана ў Ванелевіцкі цэнтр культуры і досуга (17.12. 1968)

29 снежня –                    15 гадоў як адбылося адкрыццё новага корпуса раённай бальніцы (29. 12. 2003)

30 снежня –                    40 гадоў з дня адкрыцця ў Капылі гісторыка-краязнаўчага музея (30. 12. 1978)

2018 –                              10 гадоў аграгарадкам “Пацейкі”, “Пясочнае”, “Лясное” (2008)

2018 –                              85 гадоў як была створана першая ў рэспубліцы жаночая трактарная  брыгада, якую ўзначальвала Соф’я Пятроўна Рачок (1933)

2018 –                              100 гадоў з дня адкрыцця Цімкаўскага драматычнага тэатра (1918)

2018-                               105 гадоў як былі адчынены  Вараб’евічскае, Вялікараёўскае, Малараеўскае, Савічскае народныя вучылішчы (1913)

2018 –                              115 гадоў як у Капылі была створана група РСДРП (1903)

2018 –                              150 гадоў як былі адчынены Кіявічскае, Пацейкаўскае народныя вучылішчы (1868)

2018 –                              155 гадоў як былі адчынены Быстрыцкае, Грозаўскае, Песачанскае, Старыцкае, Цімкавіцкае народныя вучылішчы (1863)

2018 –                              225 гадоў як была створана Мінская губернія. Капыль па прычыне свайго поўнага заняпаду ўвайшоў у трэці стан Слуцкага павета як звычайнае мястэчка (1793)

 

Пры складанні  спіса “Старонкі гісторыі Капыльшчыны”  былі выкарыстаны наступныя матэрыяпы:

  1. Беларуская энцыклапедыя: У18 т. – Мінск.: БелЭн, 1996. – 2002
  2. Беларусь: Энцыкл. даведнік. – Мінск: БелЭн, 1995.- 799 с.
  3. Бельскі, А. Тут іх карані і вытокі: вядомыя людзі з Капыльшчыны ў свеце.- Мінск: Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”, 2014..- 71 с.
  4. Минская область:энциклопедия в 2 т.- Мінск: БелЭн, 2007
  5. Памяць:Капыльскі раён: гісторыка-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. – Мінск: Бел навука, 2001. – 638 с.
  6. Звесткі з установы “Дзяржаўны занальны архіў” г. Слуцк

 

Каляндар складзены метадыстам аддзела бібліятэчнага маркетынгу

 

                                                                      Н. А. Гурло

приглашаем познакомиться с материалами о  Янке Скрыгане.  К 110- летию писателя издана новая книга воспоминаний ” Добра, што я іх ведаў”.

125 лет назад родился (1890, д.Тимковичи Копыльского р-на Минской обл.) Бельский Фома Антонович, белорусский и украинский ученый в области педагогики и психологии, профессор (1925).
Приглашаем в библиотеку познакомиться с материалами о знаменитом земляке.