Мерапрыемства да 115-годдзя нашага земляка Міколы Хведаровіча, прайшло ў Брылёўскай бібліятэцы Магілёўскага раёна.

 

А4 ---

 

Читать далее

ЮБІЛЕЙ МІКОЛЫ ХВЕДАРОВІЧА

6 красавіка 2019 г. у Брылёўскай сельскай бібліятэцы Магілёўскага раёна прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Праз плынь лядовае тугі”, прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, празаіка і перакладчыка Міколы Хведаровіча.

Бібліятэкар Юлія Яцкова адзначыла, што Мікола Хведаровіч (сапраўднае прозвішча Мікалай Фёдаравіч Чарнушэвіч), які нарадзіўся ў 1904 г. у мястэчку Капыль Мінскай губерніі,  быў сведкам станаўлення беларускай савецкай дзяржавы, актыўна ўдзельчаў у літаратурных плынях на Беларусі, быў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі з дня яго заснавання ў 1934 г. І паўтарыў самотны шлях многіх беларускіх літаратараў,  якія трапілі ў жарнавы рэпрэсій напрыканцы 1930-х г.г. Але вытрымаў, не зламаўся і вярнуўся ў літаратуру, зрабіўшы ў яе развіццё свой значны ўнёсак.

На падрыхтаванай кніжнай выставе былі шырока прадстаўлены кнігі М.Хведаровіча, у тым ліку і першы пасля рэабілітацыі ў 1955 г. паэтычны зборнік  “Залаты лістапад” (1957 г.).  Чытачы бібліятэкі Аліна Кавалева, Вікторыя Крэсава, Уладзімір Сідараў, Анастасія Дубавая і Андрэй Шыпіцын прачыталі вершы з гэтага рарытэтнага выдання.

Дырэктара Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў паведаміў пра некаторыя цікавыя факты біяграфіі Міколы Хведаровіча. У прыватнасці, у 1915-1918 г.г., калі  М.Хведаровіч быў у бежанстве ў г.Калузе, то ў школе, дзе ён вучыўся, матэматыку выкладаў К.Цыялкоўскі — будучы тэарэтык касманаўтыкі. Дзякуючы М.Хведаровічу, мы ведаем пра апошні верш паэта Міхася Чарота, растралянага ў 1937 г. —  свой твор  “Прысяга” Чарот надрапаў нечым вострым на сцяне турэмнай камеры, а Хведаровіч, трапіўшы ў турму крыху пазней, убачыў гэты надпіс і пранёс у памяці праз дзесяцігоддзі. І толькі ў 1965  г. у зборніку “Дзень паэзіі” з прадмовай М.Хведаровіча з’явіліся гэтыя пранікнёныя  чаротаўскія  радкі:

Я не чакаў;

Я не гадаў,

Бо жыў з адкрытаю душою,
Что стрэне лютая бяда,

Падружыць з допытам, з турмою.

Прадажных здрайцаў лiхвяры
Мяне зацiснулi за краты.
Я прысягаю вам, сябры,

Мае пали,

Мае бары, —

Кажу вам — я не вiноваты!

 

 

IMG_9746

 

IMG_9750

IMG_9763

IMG_9765

IMG_9775

IMG_9776

IMG_9779

IMG_9780

IMG_9782

IMG_9783

------------------------------------------------------------
[sape count=1]