К году малой родины

23 жніўня ў літаратурным музеі К. Чорнага адбылася літаратурна-краязнаўчая імпрэза “Славутыя і вядомыя людзі з нашага краю”. Мерапрыемства было прысвечана 55-годдзю з дня нараджэння нашага земляка – пісьменніка і краязнаўцы – Алеся Бельскага.

На свяце прысутнічалі сябры Алеся Іванавіча, бібліятэкары, настаўнікі Цімкавіцкай сярэдняй школы. Гучалі віншаванні ў адрас імянінніка, цудоўныя беларускія песні, цікавыя гісторыі з жыцця. Наогул, мерапрыемства прайшло ў цёплай утульнай атмасферы.

Падчас імпрэзы адбылася прэзентацыя 5 кніг А. Бельскага, якія аўтар перадаў у дар прысутным. З кнігамі можна пазнаёміцца ў бібліятэках раёна.

 

https://www.racyja.com/kultura/belaruski-prafesar-prezentavau-pyats/

------------------------------------------------------------
[sape count=1]